Музыка44

На Rock Profi — 2017 перамог гурт «Петля пристрастия»

На выходных у клубе ili адбылася пятая цырымонія ўручэння музычных узнагарод Rock Profi паводле галасоў беларускіх музыкаў. У чатырох з шасці намінацый — у тым ліку «Артыст года» — перамог гурт «Петля пристрастия».

Гэта першы выпадак за пяць гадоў існавання прэміі, калі столькі ўзнагарод атрымаў адзін выканаўца. «Петля пристрастия» таксама перамагла ў намінацыях «Найлепшы альбом» ( «Мода и облака»), «Найлепшая песня» ( «Груз») і «Найлепшы запіс» (гукарэжысёр Алег Даманчук за альбом «Мода и облака»). Прызы гурту ўручалі Леслі Найф (Gods Tower), гурт Re1ikt, Раман Жыгараў (Akute) і Валерыя Валадзько (Harotnica).

У дзвюх астатніх намінацыях перамаглі Nebulae Come Sweet («Дэбют года», уручалі арганізатары) і Neuro Dubel («За ўнёсак у беларускую музыку», уручаў Алесь-Францішак Мышкевіч). Без узнагарод засталіся астатнія фаварыты прэміі: Лявон Вольскі (тры намінацыі), Shuma і Mustelide (па дзве).

— Мы вельмі ўдзячныя за тое, што нам у гэтым годзе дасталася такая колькасць узнагарод. Вялікі дзякуй тым, хто галасаваў за нас, і тым, хто ўручаў гэтыя прызы ад Rock Profi. Як бы мы ні круцілі носам, нам гэта сапраўды падабаецца, — кажа лідар гурта Ілля Чарапко-Самахвалаў. — Калі выбіраць самую важную намінацыю, то, мабыць, для нас гэта «Найлепшы альбом», бо гэта суцэльнае палатно, якое мы рыхтавалі тры гады.

Гэтай вясной альбом «Мода и облака» таксама перамог у чатырох намінацыях (у тым ліку «Альбом года») на прэміі Experty.by па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Найбліжэйшы канцэрт «Петли пристрастия» адбудзецца 23 чэрвеня ў культурным цэнтры «Корпус».

У складзе журы Rock Profi — 2017 былі 51 гурт і выканаўца ў стылях рок, індзі, альтэрнатыва, якія выпускалі альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. Было разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выпушчаных з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года.

Пераможцы-2017:

«Дэбют года» — Nebulae Come Sweet

«Найлепшы запіс» — Алег Даманчук за альбом «Петли пристрастия» «Мода и облака»

«Найлепшая песня» — «Петля пристрастия» «Груз»

«Найлепшы альбом» — «»Петля пристрастия» «Мода и облака»

«Артыст года» — «Петля пристрастия»

«За ўнёсак у беларускую музыку» — Neuro Dubel

Каментары4

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»3

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа10

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі23

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць