Свет77

Прэзідэнт-рэфарматар пераканаўча перамог на выбарах у Іране

Дзейны кіраўнік Ірана Хасан Рухані перамагае на прэзідэнцкіх выбарах з 59% галасоў. Яўка склала 70%. Гэта паспрыяла пераканаўчай перамозе Рухані.

За яго галасавала моладзь, жыхары гарадоў, інтэлігенцыя і агулам тыя, хто выступае за адкрыццё краіны і супрацоўніцтва з Захадам.

Галоўным канкурэнтам Рухані быў Эбрагім Раісі — кандыдат ад кансерватыўных колаў, блізкі да аяталы Хамэнэі і Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Раісі пасля Ісламскай рэвалюцыі ў 1980-я быў суддзёй і прысудзіў да смерці сотні палітвязняў. Раісі набраў толькі 40% галасоў.

Хоць эканамічная сітуацыя ў краіне не ідэальная, выбарцы выразна прагаласавалі за большую адкрытасць краіны.

Рухані за папярэдні тэрмін удалося дамагчыся адмены санкцый супраць Ірана.

Рухані 68 гадоў. На працягу 20 гадоў ён працаваў у парламенце краіны і займаў розныя пасады ў дзяржаўных структурах. 

Іран — краіна ісламская, шыіцкая, у адрозненне ад суніцкай Саудаўскай Аравіі, адносіны з якой у Ірана моцна варожыя, у тым ліку на глебе даўняй рэлігійнай варажнечы.

Прэзідэнт у Іране не мае абсалютнай улады, бо ягоныя рашэнні можа адмяняць рэлігійны лідар — рахбар. Гэтую пасаду ад 1989 года займае аятала Хамэнэі.

Іран — краіна з гіганцкімі запасамі нафты й газу.

Палітычны лад краіны — адзіны такі ў свеце. Гэта тэакратыя, дзе іслам з'яўляецца асновай палітычнай сістэмы, а святары маюць вызначальны голас у палітыцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць