Свет1313

Ахоўнік Яраша прастрэліў ногі таксісту за адмову адказаць на «Слава Украіне!»

Фота: sobitie.com.ua

Ва ўкраінскім горадзе Каменскае (былы Днепрадзяржынск) два чалавекі былі параненыя падчас страляніны. Ва ўжыванні зброі падазраюць сябра партыі «ДІЯ» і ахоўніка Дзмітрыя Яраша, інфармуе УНІАН.

Паводле папярэдніх звестак, пасажыры звярнуліся да таксіста з прывітаннем «Слава Украіне!», а той не захацеў ім адказваць. У адказ на гэта яны паспрабавалі атрымаць адказ сілай. Два пасажыры стукнулі кіроўцу ззаду, на дапамогу ім прыйшоў трэці. Падчас сваркі адзін з пасажыраў прастрэліў таксоўцу абедзве нагі. На месца здарэння прыехалі іншыя таксісты — адзін з іх таксама быў паранены.

Цяпер абодва параненыя знаходзяцца ў лякарні, на месцы здарэння працуе паліцыя. Двух удзельнікаў канфлікту затрымалі на месцы, аднаму ўдалося ўцячы. 

Лідар Каменскай гарадской арганізацыі «Правы Сектар» Аскольд Мажэйка паведаміў у Фэйсбуку, што адзін з затрыманых — Раман Малісевіч уваходзіць у партыю «Державницька ініциатива Яроша» (ДІЯ) і з'яўляецца целаахоўнікам Дзмітрыя Яраша.

Як распавяла старшы інспектар сектара маніторынгу Каменскага аддзела паліцыі Алена Цімчанка, таксіст заявіў, што збіваў яго толькі адзін з пасажыраў. Яго затрымалі, удзел двух іншых пасажыраў у інцыдэнце высвятляецца следчымі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?20

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць