Грамадства66

Прымусова высяляюць сям'ю жанчыны, якая пратэставала на кране

Выселіць сям'ю Ігнатовічаў з іх дома маглі яшчэ 1 лютага, аднак у прызначаны дзень Галіна Канстанцінаўна пайшла на адчайны крок. У знак пратэсту супраць несправядлівай кампенсацыі за знос яна забралася на вежавы кран і пагражала з яго скінуцца. Тады ўлады горада і гарадская пракуратура паабяцалі разабрацца ў гэтай справе. Але разборкі ні да чаго не прывялі. Сёння сям'ю Ігнатовіча расселяць у тры двухпакаёвыя кватэры ў дамах па вул. Выгоцкага, 133, вул. Русіянава, 46, пр. Газета «Звязда», 69.

10 з 11 чалавек, якія пражываюць у доме, ужо знятыя з рэгістрацыйнага ўліку ў доме на вуліцы Ржавецкай.

— Учора ўвечары зноў прынеслі апавяшчэнне ад аддзела прымусовага выканання пра тое, што сёння прыйдуць высяляць, — распавядае TUT.BY Галіна Канстанцінаўна.

У апавяшчэнні пералічаныя тыя члены сям'і, якіх яно тычыцца: 10 чалавек. Новая жонка Івана Ігнатовіча, Таццяна Марынчык, не згаданая. Яе суд першай інстанцыі пастанавіў выселіць у «двушку» да мужа і яго былой жонкі, Галіны Ігнатовіч, але гэтае рашэнне яшчэ абскарджваецца.

Напярэдадні свае рэчы Ігнатовічы з дому вывезлі самі. Жывуць у сваякоў і знаёмых — ключы ад кватэр, якія забудоўшчык перадаў у якасці кампенсацыі, атрымліваць адмаўляюцца.

Галіна Ігнатовіч хоча, каб долю сем'яў яе сыноў аддалі кватэрамі, а ёй з мужам выплацілі грашовую кампенсацыю, каб яны маглі нарэшце раз'ехацца, купіўшы асобнае жыллё, хай і не ў Мінску. Забудоўшчык, група кампаній «Тапас», упэўнены: законнасць была выкананая ў поўным аб'ёме. А Ігнатовічы «хочуць узбагаціцца».

Рашэнне суда аб высяленні было прыпынена да заканчэння пракурорскай праверкі. Пра «жанчыну на кране» ўзгадваў і Лукашэнка, які даручыў разабрацца ў сітуацыі «па законе» і «па справядлівасці». Доўжылася праверка адзін месяц. У выніку «справа разгледжана з улікам прадстаўленых доказаў, істотных парушэнняў нормаў матэрыяльнага і працэсуальнага права не дапушчана», гаворыцца ў новым лісце за подпісам пракурора горада Мінска. У генеральнай пракуратуры ў скарзе таксама адмовілі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй26

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй26

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць