Здарэнні33

Былога дырэктара «Мінаблаўтатранса» прысудзілі да 5 гадоў калоніі

Суд прысудзіў былога міліцыянта і гендырэктара ААТ «Мінаблаўтатранс» Віктара Русака да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго маёмасць будзе канфіскавана.

Віктара Русака абвінавачвалі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі следства, ён купляў за кошт прадпрыемства мэблю, тэхніку, адпраўляў сваіх супрацоўнікаў у працоўны час працаваць у сябе на дачы. Сума шкоды склала 21,5 тысячы даляраў.

На думку дзяржабвінаваўцы, віна Віктара Русака, былога кіраўніка «Мінаблаўтатранс», цалкам даказаная. Пракурор прасіў прысудзіць яго да 6 гадоў пазбаўлення волі, канфіскаваць усю маёмасьць абвінавачанага і аштрафаваць яго на 200 базавых велічынь (4600 рублёў).

Прысуд суда быў менш жорсткім - 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыя маёмасці.

Cам былы чыноўнік і яго адвакат не згодныя з многімі пунктамі абвінавачвання і прасілі не пазбаўляць волі.

— На працягу ўсяго свайго жыцця я імкнуўся дзейнічаць у рамках закона і інтарэсах службы. Сумленна выконваў свае службовыя абавязкі. Калі я быў начальнікам органа ўнутраных спраў, на працягу сямі гадоў работнікам бясплатна было выдзелена 132 кватэры. Дзякуючы сваёй жыццёвай актыўнай пазіцыі ў маі 1990 года быў абраны жыхарамі Цэнтральнага раёна дэпутатам Вярхоўнага савета XII склікання, — звярнуўся ў сваім апошнім слове да суда Віктар Русак. — Сапраўды гэтак жа я актыўна стаў працаваць на пасадзе гендырэктара ААТ «Мінаблаўтатранс», прадпрыемства з стратнага ператварылася ў прыбытковае. Мне хацелася б, каб усе вышэй сказанае было ўлічана судом. Хоць я выдатна разумею, што такі паслужны спіс не можа пры прыняцці рашэння быць важкім з-за маіх глупстваў, правін, якія я зрабіў у заканчэнні сваёй працоўнай дзейнасці. Я вінаваты перад грамадствам і дзяржавай, прашу прабачэння за зробленае. Чыстасардэчна раскайваюся і прашу вас ўлічыць адбыцця мною пакаранне (два гады) і не пазбаўляць мяне волі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Дуліна публічна адказала на паклёп з боку другой палітзняволенай, Галіны Дзербыш12

У МЗС патлумачылі, чаму беларуску не пусцілі ў Лаос, нягледзячы на бязвізавы рэжым

Скончылі будаваць веладарожку са сталіцы да Мінскага мора3

У Гродне падлеткі пужалі жыхароў цацачнай зброяй з даху3

70‑гадовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, якога затрымалі ў красавіку, хварэе на рак

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся15

У Віцебску ў металічнай агароджы захрасла аленяня ВІДЭА2

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову1

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць