Свет2222

Расія не будзе падымаць затанулыя знішчальнікі з «Адмірала Кузняцова»

У расійскім ваенна-марскім флоце прызналі немэтазгодным падымаць на паверхню затанулыя ў Міжземным моры знішчальнікі авіяносца «Адмірал Кузняцоў» МіГ-29К і Су-33. Пра гэта выданню RNS паведамілі крыніцы ў ВМФ і авіяпраме Расіі.

Расійскі цяжкі крэйсер-авіяносец «Адмірал Кузняцоў». Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Як удакладнілі суразмоўцы выдання, «пасля падзення палубных знішчальнікаў паблізу берагоў Сірыі разглядалася магчымасць іх пад'ёму са дна». «Аднак пасля ацэнкі ўсіх фактараў гэтая аперацыя прызнаная немэтазгоднай», — заявіла крыніца RNS.

Паводле яе, глыбіня, на якой знаходзяцца затанулыя знішчальнікі, запатрабавала б адпраўкі ў Міжземнае мора спецыяльных глыбакаводных апаратаў, а таксама суднаў для пошукавых аперацый.

«Гэта досыць дарагое мерапрыемства. Пры гэтым выдаткі будуць не зусім апраўданыя», — адзначыў суразмоўца.

Пры гэтым крыніца ў адной з кампаній, якія выпускаюць карабельныя самалёты ў Расіі, паведаміла RNS, што ваенна-тэхнічнай неабходнасці ў пад'ёме знішчальнікаў няма.

«На борце самалётаў, вядома, ёсць сакрэтнае абсталяванне, якое не павінна трапляць у чужыя рукі», — заўважыў ён, дадаўшы, што «перш за ўсё, гэта апаратура сістэмы дзяржапазнавання».

«Але пры катапультаванні лётчыка гэтае абсталяванне павінна аўтаматычна самазнішчацца», — заявіў ён.

На яго думку, электроніка на борце знішчальніка нават пасля кароткага знаходжання ў марской вадзе прыходзіць у непрыдатнасць. Акрамя таго, суразмоўца выдання усумніўся ў тым, што гэтая апаратура ўяўляе цікавасць для спецыялістаў іншых краін і што «хтосьці б захацеў завалодаць нейкімі сакрэтамі, арганізаваўшы экспедыцыю, каб адшукаць i падняць самалёты».

Караблі авіяноснай групы Паўночнага флота Расіі на чале з «Адміралам Кузняцовым» для выканання задач па барацьбе з тэрарызмам у Сірыі выйшлі ў паход 15 кастрычніка мінулага года. Паведамлялася, што паводле падлікаў РБК, Расія выдаткавала на гэты паход ад $125 млн да $170 млн. Пры гэтым даражэй за ўсё расійскаму бюджэту абышліся два затанулыя палубныя знішчальнікі — МіГ-29К і Су-33. На іх замену магло пайсці ад $70 млн да $103,4 млн.

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць