Свет1111

Паводле звестак праваабаронцаў, у Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд

У Беларусі выкананы яшчэ адзін смяротны прысуд. Паводле даных праваабаронцаў, расстраляны жыхар Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Іван Кулеш.

Як паведаміў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, аб прывядзенні прысуду ў выкананне яму стала вядома ад сваякоў асуджанага да вышэйшай меры. Меркаваная дата прывядзення прысуду — 5 лістапада. Дакладная дата будзе вядомая пасля атрымання сваякамі пасведчання аб смерці.

20 лістапада Гродзенскі абласны суд прысудзіў 28-гадовага Івана Кулеша да пакарання смерцю за забойства трох жанчын, крадзеж і разбой. Па версіі следства, у верасні 2013 года Кулеш забіў двух прадаўцоў у Лідзе і скраў з крамы грошы і тавары больш чым на 37 млн. рублёў. У лістападзе 2014 года забіў яшчэ аднаго прадаўца ў Лідскім раёне — нанёс жанчыне больш за 10 удараў сякерай і скраў з крамы грошы і тавары. Акрамя таго, Кулеш прызнаны вінаватым у замаху на забойства сына прадаўшчыцы, які застаў яго ў краме. 29 сакавіка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі пакінула прысуд без змяненняў.

Як адзначыў Андрэй Палуда, сам Кулеш не спрабаваў абскардзіць прысуд у Вярхоўным суддзе, скаргу падаваў яго адвакат. Асуджаны таксама не стаў падаваць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта і накіроўваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Па словах праваабаронцы, апошні раз сваякі бачылі Кулеша ў верасні 2016 года. Лісты ён пісаў рэдка, знаходзіўся ў дэпрэсіўным стане.

Гэта ўжо другі смяротны прысуд у Беларусі, прыведзены ў выкананне ў 2016 годзе. У маі стала вядома пра пакаранне смерцю жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова, які быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве знаёмай дзяўчыны.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе прымяняюць смяротнае пакаранне. Менавіта з гэтай прычыны яна не ўваходзіць у Раду Еўропы — у 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, але ў 1996-м быў пазбаўлены яго пасля рэферэндуму, які захаваў смяротнае пакаранне. Кожны смяротны прысуд у Беларусі традыцыйна асуджаецца інстытутамі Рады Еўропы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за апошнія 20 гадоў у Беларусі пакарана больш за 400 чалавек. Толькі адзін з асуджаных да смяротнага пакарання за гэты час быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам. На сёння ў «калідоры смерці» ў чаканні выканання прысуду знаходзяцца трое: Генадзь Якавіцкі (прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве сужыцелькі), Сяргей Хмялеўскі (прызнаны вінаватым у забойстве трох суседзяў), а таксама Сяргей Вострыкаў (прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх жанчын, згвалтаванні і выкраданні).

Каментары11

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць