Улада22

Еўрасаюз гатовы да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю

Еўрапейскі саюз гатовы да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю, паведамляе прадстаўніцтва ЕС у Беларусі па выніках візіту ў Мінск 21 лістапада дэлегацыі Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета Еўрасаюза.

Дэлегацыю ўзначаліў старшыня камітэта, пасол Вальтэр Стывенс, яна таксама ўключала ў сябе паслоў Камітэта па палітыцы і бяспецы з усіх дваццаці васьмі краін ЕС і прадстаўнікоў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіі.

Дэлегацыя сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной, а таксама правяла абмен меркаваннямі з прадстаўнікамі беларускай палітычнай апазіцыі, праваабаронцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Прадстаўніцтва ЕС паведамляе, што падчас сустрэч быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, у тым ліку двухбаковае супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, шматбаковае супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства, развіццё сітуацыі ў рэгіёне, неабходнасць эканамічнай мадэрнізацыі, а таксама пытанні правоў чалавека і дэмакратыі, у тым ліку смяротнае пакаранне.

«Падчас усіх сваіх сустрэч дэлегацыя ЕС падкрэслівала гатоўнасць Еўрапейскага саюза да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю, — адзначаецца ў паведамленні. — Станоўчая тэндэнцыя ў адносінах ЕС і Беларусі віталася. ЕС адкрыты да далейшага развіцця адносін ЕС і Беларусі і далейшых крокаў па актывізацыі ўдзелу ЕС і галіновага супрацоўніцтва. Разам з тым падкрэслівалася, што адносіны павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях, асабліва на забеспячэнні правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права, а таксама на тым, што тычыцца пытання смяротнага пакарання. Такім чынам, канкрэтныя крокі з боку Беларусі да захавання ўніверсальных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека будуць мець ключавое значэнне ў фармаванні будучай палітыкі ЕС у адносінах да Беларусі».

Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з паслоў краін ЕС, якія працуюць у Бруселі. Гэта пастаянная структура Савета Еўрапейскага саюза. Задача камітэта — сачыць за развіццём міжнароднага становішча ў сферах, на якія распаўсюджваецца агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі ЕС, і рыхтаваць рашэнні Савета міністраў Еўрапейскага саюза. Камітэт адыгрывае ключавую ролю ў замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі ЕС і ў палітычным дыялогу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць