Грамадства22

Белстат намаляваў партрэт сярэднестатыстычнага беларускага мужчыны

У Беларусі на 1 студзеня 2016 года налічвалася 4 420,8 тыс. мужчын — 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Беларусь належыць да катэгорыі краін, дзе на працягу доўгага перыяду часу колькасць мужчынскага насельніцтва меншая за колькасць жаночага, падкрэслілі ў Белстаце.

Трэба адзначыць, што хлопчыкаў заўсёды нараджаецца больш, чым дзяўчынак (у 2015 годзе з'явілася на свет 61,3 тыс хлопчыкаў і 57,7 тыс. дзяўчат). Як вынік, на 1 000 народжаных хлопчыкаў прыпадала ўсяго 939 дзяўчат. Па меры сталення дыспрапорцыя паміж паламі выраўноўваецца, і ва ўзросце 30-33 гадоў суадносіны жанчын і мужчын становяцца прыкладна аднолькавымі, а потым пачынаюць складвацца на карысць жаночага насельніцтва. У пажылым узросце назіраецца найбольшая дыспрапорцыя. Так, да 65 гадоў мужчын становіцца ў паўтара раза менш, чым жанчын, а да 74 гадоў — больш чым у два разы.

Сярэдні ўзрост мужчын у Беларусі — 37,3 года. Прычым у гарадах мужчынскае насельніцтва значна маладзейшае, чым у сельскай мясцовасці (сярэдні ўзрост гараджан — 36,2 года, вяскоўцаў — 40,9 года). У агульнай колькасці мужчын 65,3% знаходзяцца ў працаздольным узросце, 15,6% — старэйшыя за працаздольны ўзрост, 19,1% — маладзейшыя за працаздольны.

Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных сацыяльных праграм і палітыцы ў галіне аховы здароўя павялічваецца чаканая працягласць жыцця як сярод жанчын, так і сярод мужчын. У 2015 годзе гэты паказчык у мужчын склаў 68,6 года, у жанчын — 78,9 года. З 2005 года разрыў у чаканай працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі скараціўся з 12,2 да 10,3 года.

У мінулым годзе ўзялі шлюб 82 тыс. мужчын, з іх упершыню стварылі сям'і 59,5 тыс. Мужчыны аддаюць перавагу ствараць сем'і ва ўзросце 25-29 гадоў (кожны трэці мужчына, які ўзяў шлюб) і 20-24 гадоў (кожны чацвёрты). У мінулым годзе з агульнай колькасці жаніхоў 1 263 беларусы выбралі нявесту з Расіі, 711 — з Украіны, 33 — з Літвы, 20 — з Латвіі, 12 — з Ізраіля.

Сусветны дзень мужчын адзначаецца ў першую суботу лістапада з 2000 года. Гэта свята — нагода прыцягнуць увагу грамадскасці да важнасці захавання здароўя мужчын, а таксама да гендарнай роўнасці пры вызначэнні важнасці ролі мужчын у сям'і і выхаванні дзяцей.

Каментары2

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць