«З 1 студзеня, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, адбудзецца павышэнне кошту жыллёва-камунальных паслуг прыблізна на 10 рублёў», — распавёў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі
«Далей на працягу года будзе ісці работа па зніжэнні выдаткаў манаполій і па выкарыстанні магчымасцяў ЕАЭС. Пры неабходнасці будзе ісці гаворка пра другі этап росту тарыфаў. Але гэта адбудзецца так, каб уздзеянне на неабароненыя слаі насельніцтва было мінімальным», — запэўніў першы намеснік міністра.
Акрамя таго, ён нагадаў, што ёсць два асноўныя пункты павышэння кампенсацыі затрат насельніцтвам: да канца 2017 года павінны выйсці на 75%, да канца 2018 года — на 100%. Як мы ўжо пісалі, у апошнім дакладзе МВФ адзначалася, што «тарыфы на камунальныя паслугі для беларускіх хатніх гаспадарак знаходзяцца ніжэй за ўзровень поўнага пакрыцця выдаткаў і ніжэй тарыфаў у іншых аналагічных краінах рэгіёну».
Каментары