Свет123123

Выбухам у ліфце: у Данецку забіты баявік Матарола

У Данецку забіты вядомы сваёй жорсткасцю камандзір расійскіх баевікоў Арсень Паўлаў, вядомы пад пазыўным Матарола. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Як паведамляецца, Матарола загінуў пры выбуху ў ліфце. Там спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне.

У міністэрстве ў замаху падазраюць украінскую дыверсійную групу.

Вядома, што Матаролу дзень і ноч пільнавала ўзброеная ахова. Паведамляецца, што ў ліфце разам з ім загінуў і ахоўнік. Бомбу, як сцвярджаецца, прымацавалі да троса ліфта каля кабіны.

33-гадовы Матарола стаў вядомым у 2014 годзе. Гэты расійскі марскі пехацінец удзельнічаў у захопе Крыма, няўдалай спробе захопу Харкава. Пасля трапіў у Славянск, узначаліў адзін са штурмавых атрадаў, што дзейнічалі на Данбасе. Ён браў удзел ва ўсіх галоўных баях 2014 і 2015 гадоў.

Паўлаў нарадзіўся ў расійскай аўтаноміі Комі, у 15 гадоў застаўся сіратой. Служыў у арміі, ваяваў у Чачні.

Матарола меў злую славу: існуе запіс, на якім ён хваліцца, што забіў 15 палонных украінскіх вайскоўцаў.

Каментары123

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць