Навука і тэхналогіі11

Вытворца Snapchat выпусціў сонечныя акуляры з убудаванай камерай

Кампанія Snapchat, галоўным прадуктам якой з'яўляецца аднайменная мабільная праграма для абмену фатаграфіямі і кароткімі відэа, абвясціла пра выпуск сонечных акуляраў з убудаванай камерай.

Snap

Новы гаджэт пад назвай Spectacles паступіць у продаж ужо ў гэтым годзе і будзе каштаваць 130 даляраў.

Убудаваная камера дазволіць запісваць 10-секундныя відэа.

Адначасова з прэзентацыяй навінкі Snapchat абвясціла аб уласным перайменаванні — цяпер кампанія будзе называцца Snap, Inc. Тым самым кампанія падкрэслівае, што збіраецца пашырыць сваю дзейнасць за межы абслугоўвання месенджара Snapchat.

Вынаходнік Snapchat Эван Шпігель распавёў, што ўжо апрабаваў новыя акуляры падчас уласнага адпачынку.

«Калі я паглядзеў зняты матэрыял, у мяне было адчуванне, быццам я зноўку пражываю свае ўспаміны. Гэта было неймаверна», — сказаў Шпігель у інтэрв'ю Wall Street Journal.

Getty

Навінка кампаніі Snap нагадвае няўдалы праект інтэрнэт-гіганта Google, які спрабаваў стварыць Google Glass — падобную да акуляраў гарнітуру для смартфонаў, якая спалучае празрысты дысплей і відэакамеру.

Праект дайшоў да стадыі выпуску партыі прататыпаў — кожны коштам у 1500 даляраў.

Распрацоўка аказалася вельмі сырой з пункту гледжання праграмнага забеспячэння, таму ў серыю не пайшла. Прычым акрамя тэхнічных праблем карыстальнікі Google Glass выявілі неадназначнае ўспрыманне гэтага гаджэта з боку навакольных.

Адны палічылі, што акуляры з відэакамерай, якая пастаянна працуе, з'яўляюцца пагрозай праву людзей на асабістае жыццё. А на думку іншых, чалавек з напятым на вочы Google Glass выглядае проста недарэчна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць