Грамадства3232

Папулярнага блогера Яўгена Ліпковіча забанілі ў фэйсбуку за іранічны камент пра «гразных жыдоў»

Блогер Яўген Ліпковіч на працягу бліжэйшага месяца не зможа пісаць у сваім акаўнце на фэйсбуку. Гэта ўжо трэці за год «бан» публіцыста.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Першы раз на тыдзень забанілі за стары допіс 2004 года. Пасля ў жніўні напісаў пра нашага алімпійскага чэмпіёна ў батуце Ганчарова, што ў яго ў спортзале быў лозунг: «Хто не скача, той маскаль». Напісана было на беларускай мове. Забанілі за гэта на месяц.

Ёсць такі хлопец — Дзмітрый Хамак, ён стваральнік папулярнага сайта Луркмор’е, які ў Расii забанены «Роскомнадзором». Дзiма напісаў з нагоды расійскіх выбараў: «Спасай немытую Россию!», абыгрываючы Лермантава.

Я абыграў па-іншаму: «Ратуй нямытую Расію, бі гразных жыдоў», напісаў такі камент. Нехта імгненна настукаў на мяне — і ў выніку бан на 30 дзен».

«Гэта іронія і любы рэдактар гэта зразумее, — абураецца Яўген Ліпковіч, — Калi рэдактар — чалавек».

«З фэйсбукам справа цяжкая, абсалютна не зразумела, за што яны баняць. Усе гавораць пра «ольгінскіх троляў», але ніхто не кажа пра фэйсбукаўскіх рэдактараў. Яны ж знаходзяцца ў адной кампаніі. Памятаеце разбіральніцтвы ў Кангрэсе ЗША, што фэйсбук свядома прасоўваў артыкулы ў падтрымку Дэмакратычнай партыі.

Там нейронная сетка дае збоі. Я чытаў артыкул, дзе навуковец, які займаецца распрацоўкай нейронных сетак, казаў: «Мы не можам зразумець, як працуе шматслойны штучны інтэлект і дзе яны дадуць памылку».

Цяпер блогер разглядае нават магчымасць звярнуцца ў Генеральную пракуратуру Беларусі з патрабаваннем забаніць на тэрыторыі нашай краіны фэйсбук.

«Я ўзважваю магчымасць звярнуцца ў пракуратуру на дзеянні фэйсбука. У нас існуе канстытуцыйнай забарона на цэнзуру, пракуратуру можна прымусіць забаніць увесь фэйсбук. Яны ж баняць нейкія порнасайты, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Гэтак жа і дзеянні фэйсбука з’яўляюцца антыканстытуцыйнымі.

Я спецыяльна праглядзеў Канстытуцыю Ірландыі, бо еўрапейскі фэйсбук рэгулюецца адтуль. Дык мае дзеянні ніяк не парушаюць Канстытуцыю Ірландыі. Права прыватнай карпарацыі не павінна супярэчыць Канстытуцыі краiны. Калі так рабіць, то можна вельмі далёка дайсці», — расказвае спадар Ліпковіч.

Цяпер блогер завёў новую старонку, а таксама акаўнт у фэйсбуку. Пад сваім асноўным пісаць ён яшчэ не зможа да сярэдзіны кастрычніка.

«Калі мы рэгістраваліся ў фэйсбуку 6-7 гадоў таму, то ні пра якую рэдактуру не было размоваў. Потым яны паступова змянілі і навязалі правілы. Я не магу сказаць, што гэта кепска ці добра. Трэба проста мець пачуццё меры».

Фэйсбук Яўгена Ліпковіча адзначаецца выдатным пачуццём гумару і іроніяй.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць