Эканоміка33

Былы топ-менеджар «Прастора» выводзіць на рынак Беларусі дацкую кампанію JYSK — канкурэнта IKEA

Дацкі рытэйлер JYSK, які займаецца рэалізацыяй тавараў для дома, абвясціў пра выхад на беларускі рынак.

У кампаніі, якая з'яўляецца адным з канкурэнтаў шведскай IKEA, звярнулі ўвагу на тое, што беларусы даволі частыя наведвальнікі такіх крам у краінах Балтыі, і вырашылі ўжо ў лістападзе запусціць у Мінску першы падобны гандлёвы аб'ект. Глабальная мэта — на працягу 10 гадоў адкрыць у Беларусі 25 «юскаў».

Гандлёвую сетку JYSK заснаваў Ларс Ларсен у 1979 годзе ў Даніі. Сёння яна налічвае больш за 2300 крам і за 20 тыс. супрацоўнікаў у 41 краіне свету (пераважна ў Еўропе). Гадавы абарот сеткі — 2,9 млрд еўра. Кампанія актыўна вядзе сваю дзейнасьць у краінах Балтыі, Польшчы і Украіне. У Расіі крам JYSK няма.

Адкрыць свой першы магазін у Мінску дацкая сетка плануе ўжо на пачатку лістапада, паведаміла TUT.BY дырэктар па маркетынгу JYSK у краінах Балтыі і Беларусі Анжаліка Зорына. «Месцазнаходжанне першай крамы і канкрэтная дата адкрыцця яшчэ не вядомыя, бо магчымыя лакацыі яшчэ знаходзяцца на стадыі абмеркаванняў», — сказала яна. JYSK пакуль разглядае варыянт толькі арэнды плошчаў, не выкупляючы іх.

Аб'ём інвестыцый у адкрыццё першага аб'екта сеткі складзе каля паўмільёна еўра. «Кампанія заходзіць у Беларусь праз ісландскую кампанію, якая валодае франшызай ў Прыбалтыцы, Канадзе, Ісландыі і Беларусі. Франшыза — цалкам скандынаўскі бізнэс і інвестыцыі», — сказала Зорына.

«Юск» ужо пачаў падбор ключавых супрацоўнікаў для працы ў Беларусі. Так, дырэктарам па развіцці бізнэсу JYSK у Беларусі стаў Іварс Краўчунс, які да гэтага працаваў у «Прасторы» камерцыйным дырэктарам.

Па словах экспертаў, для JYSK важна заняць рынак раней за яе асноўнага канкурэнта ў Еўропе — шведскую IKEA, якая пакуль адмовілася ад развіцця ў Беларусі. Зорына ж сцвярджае, што адсутнасць IKEA не з'яўляецца асноўнай прычынай выхаду на рынак Беларусі. «У Літве IKEA прысутнічае і бізнес JYSK паспяхова працягвае развівацца», — кажа яна. «У Беларусі ёсць патэнцыял для JYSK, бо ўжо цяпер у Балтыі мы бачым пакупнікоў з Мінска, якія наведваюць нашы крамы», — дадала дырэктар па маркетынгу.

Анжаліка Зорына паведаміла, што ў крамах JYSK будуць прадстаўленыя традыцыйныя для гэтай сеткі тавары, у тым ліку беларускай вытворчасці. «Мы праводзім перамовы з беларускімі кампаніямі, і яны будуць абавязкова прысутнічаць у нашых крамах. Наша каманда цяпер працуе на тое, каб мець добрая прапановы для пакупнікоў у Беларусі, асабліва ў такіх катэгорыях, як мэбля і тэкстыль для дома», — рэзюмавала Зорына.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць