Свет3939

Дагестанскі спартсмен апаганіў статую Буды ў Калмыкіі

Дагестанскі спартсмен Саід Асманаў, які прыехаў у сталіцу Калмыкіі Элісту для ўдзелу ў спаборніцтвах Усерасійскага турніра па вольнай барацьбе, справіў патрэбу ў храме і ўдарыў у нос статую Буды.

Відэазапіс таго, што адбылося ў храме, трапіў у інтэрнэт праз сацыяльную сетку Periscopе. У выніку мясцовыя жыхары зладзілі з дагестанцамі разборку ў цэнтры горада.

Жыхары Элісты, убачыўшы ролік, прыехалі ў гатэль, дзе спыніўся спартсмен, выцягнулі яго на вуліцу, паставілі на калені і прымусілі публічна папрасіць прабачэння.

Інтэрнэт-доступ да скандальнага роліка цяпер спынены. У Сетцы затое ёсць відэазапіс таго, як спартоўца прымусілі папрасіць прабачэння перад калмыкамі.

Пры гэтым кіраўнік Калмыкіі Аляксей Арлоў заявіў, што хулігану пагражае турэмны тэрмін. Па звестках СМІ, у дачыненні да спартсмена распачата справа па арт. 148 КК Расіі (парушэнне права на свабоду сумлення і веравызнанняў).

У гэты час Асманаў знаходзіцца ў СІЗА.

Перад народам Калмыкіі за дзікую выхадку юнака давялося прасіць прабачэння кіраўніку ўрада Дагестана. Абдусамад Гамідаў спешна прыбыў у Калмыкію ўладжваць канфлікт. Старшыня ўрада Дагестана папрасіў прабачэння за жахлівую выхадку 22-гадовага выхадца рэспублікі.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць