Грамадства66

Улляне Захаранцы, маці зніклага Юрыя Захаранкі, споўнілася 92 гады

6 лютага маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі павіншавалі аднапартыйцы яе сына.

У мястэчка Васілевічы Рэчыцкага раёну прыехалі з Гомеля сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў. Хаця на календары зімовы месяц люты, надвор’е ў гэты дзень было цёплым, і гаспадыня сама выйшла з кіёчкам да весьнічак сустракаць гасьцей. Гамельчукі ўручылі Ульляне Рыгораўне чырвоныя ружы з пажаданьнем доўгіх гадоў жыцьця і добрага самаадчуваньня.

Уладзімер Кацора зазначыў, што, на жаль, яны з калегам не прывезьлі Ульляне Захаранцы нейкіх новых зьвестак пра зьніклага сына, але выказаў надзею, што яна будзе мацавацца й дачакаецца таго часу, калі стане вядомая ўся праўда пра лёс і Юрыя Захаранкі, і Віктара Ганчара, і ўсіх іншых зьніклых людзей.

«Расьсьледаваньне справы Юрыя Захаранкі працягваецца таму, што ў Беларусі ёсьць неабыякавыя людзі, якія не забываюць пра зьніклых, дамагаюцца, каб праўда пра іх зьнікненьне была абнародавана. Каб не было такіх людзей, то ўлады, пэўна, даўно б закрылі гэтую справу, паколькі мінула ўжо звыш пятнаццаці гадоў. Да зьнікненьня Юрыя Зараханкі ды іншых палітыкаў, я ўпэўнены, мае дачыненьне вярхоўная ўлада. І пакуль гэтая ўлада застаецца, то людзі, якія праўду ведаюць, яе ня скажуць, і адпаведныя дакумэнты ня могуць быць раскрыты», — кажа Уладзімер Кацора.

Ульляна Рыгораўна і яе пляменьніца Люба апавялі, што ледзь ня кожныя тры месяцы ім прыходзіць паведамленьне са Сьледчага камітэта аб тым, што расьсьледаваньне зьнікненьня Юрыя Захаранкі падоўжана. Пайшоў сямнаццаты год, а вынікаў пакуль няма.

Маці зьніклага генэрала ўсьцешана цяпер толькі адным: ёй рэгулярна тэлефануюць зь Нямеччыны ўнучкі, дочкі Юрыя, а таксама яго жонка Вольга. Яны зьехалі ў Нямеччыну, баючыся за сваё жыцьцё. Унучка Алена тэлефанавала і сёньня — віншавала і даслала да дня народзінаў пасылку з тамтэйшымі цукеркамі й каўбасамі.

Дапамагла сям’я сына Ульляне Рыгораўне й фінансамі, калі трэба было рамантаваць дом. А сродкі на падвядзеньне прыроднага газу ў дом дапамагала зьбіраць Аб’яднаная грамадзянская партыя.

Як заўсёды, Ульляна Захаранка з пляменьніцай запрасілі гасьцей за сьвяточны стол. Ёсьць у гаспадыні і свая фірмовая страва — блінчыкі з тварагом, ад якіх ніколі ніхто не адмаўляўся. Яны былі на стале й сёньня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць