Высокапастаўлены чыноўнік нафтахімічнай галіны Ірана заявіў у суботу, што санкцыі ў дачыненні да іранскай нафты цалкам знятыя.

Фота сайта irna.ir
Упершыню за апошнія пяць гадоў іранская кампанія атрымала за экспарт нафтапрадуктаў грошы праз зарэгістраваны ў Еўрасаюзе банк, распавёў агенцтву IRNA кіраўнік нафтахімічнай гандлёвай кампаніі Мехдзі Шарыф Никнафс (Managing Director of Petrochemical Commercial Company Mehdi Sharifi Niknafs).
Ён паведаміў, што гэта стала магчымым дзякуючы дамове, якую Іран падпісаў з адным з іспанскіх банкаў.
Як адзначыў Нікнафс, праз эмбарга Іран не мог пастаўляць нафтахімічную прадукцыю ў еўрапейскія краіны. Аднак пасля перамоваў, якія доўжыліся каля пяці гадоў, адбыўся прарыў у гэтым пытанні.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары