Свет1212

Масква пагражае Кіеву судом у выпадку нявыплаты доўгу

Расія мае намер падаць у суд на Украіну, калі Кіеў не выплаціць доўг у памеры 3 млрд даляраў да 20 снежня гэтага года, гаворыцца ў заяве расійскага міністэрства фінансаў.

Як паведамляе ведамства, на гэтым тыдні мінфін атрымаў афіцыйную адмову ад урада ЗША даць гарантыі па абавязацельствах Украіны.

«У сувязі з гэтым нам не застаецца нічога іншага, акрамя як падаць у суд на Украіну ў выпадку невыканання пазычальнікам сваіх абавязацельстваў у поўным аб'ёме 20 снежня бягучага года, што будзе азначаць суверэнны дэфолт Украіны», — гаворыцца ў заяве расійскага міністэрства.

У лістападзе кіраўнік мінфіна РФ Антон Сілуанаў заяўляў, што Масква гатовая абмяркоўваць наўпрост з Кіевам прапановы па рэструктурызацыі ўкраінскага доўгу. Пры гэтым праграма па рэструктурызацыі доўгу Украіны перад Расіяй у выпадку яе ўхвалы павінна «суправаджацца гарантыямі рэалізацыі ўкраінскім бокам гэтай прапановы з боку альбо ЗША, альбо ЕС, альбо буйнога банка па ўзгадненні з РФ», казаў Сілуанаў.

Пазней мінфін заявіў, што Расія не будзе накіроўваць Украіне афіцыйнай прапановы аб рэструктурызацыі доўгу, пакуль МВФ не пагодзіцца даць свае гарантыі.

Каментары12

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць