Грамадства1111

Старшыня КДБ — пра справу аб праслушцы: Справа носіць бытавы характар, праслухоўвалі з-за рэўнасці і палюбоўнікаў

У канцы кастрычніка КДБ распавёў пра тое, што тэлефоны больш за 2 тысячы беларускіх чыноўнікаў, журналістаў і ваенных праслухоўвалі. На заказчыкаў была заведзеная больш за 20 крымінальных спраў.

— На працягу трох гадоў ўдзельнікі злачыннай групы ажыццяўлялі дзейнасць па праслухоўванні памяшканняў, тэлефонных перамоваў, узломе электроннай пошты, акаўнтаў Skype, Viber, WhatsApp, сацыяльных сетак. Аплата паслуг ажыццяўлялася праз заканспіраваную схему перавода грашовых сродкаў з выкарыстаннем электронных кашалькоў, — распавялі 29 кастрычніка ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Сярод заказчыкаў праслухваньняў — каля 1,5 тысячы чалавек. Распачата справа па частцы 2 артыкула 376 КК РБ. Санкцыя артыкула - пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў.

— Каго праслухоўвалі? — звярнулася kp.by да старшыні КДБ Валерыю Вакульчыку.

— Гэта справа носіць побытавы характар. Жонка звярталася праслухаць мужа, муж — жонку. Было некалькі эпізодаў — па іх мы яшчэ разбіраемся — з нагоды некалькіх службовых асоб. Гэта адзін намеснік начальніка падраздзялення МУС, адзін дырэктар прадпрыемства, мытнік, службовая асоба МНС. Па іх яшчэ не ўсё зразумела. Вельмі шмат людзей — фармальна ёсць склад злачынства. Але муж і жонка могуць прымірыцца, у такім выпадку мы будзем абавязаны адмовіць у завядзенні крымінальнай справы.

— Ішла гаворка пра тое, што праслухоўвалі журналістаў.

— З нагоды журналістаў недзяржаўных СМІ я не магу сказаць. Дакладна ёсць адзін журналіст дзяржаўнага СМІ. Але гэтая праслушка таксама носіць побытавы характар. Амаль усіх слухалі з нагоды каханкаў і рэўнасці.

— Хто гэта рабіў?

— Праслушкі арганізоўвала група. А потым ужо, напрыклад, заказчык-жонка, якая звярнулася, сама слухала мужа. Група рабіла тэхнічна так, каб яна сама слухала. Гэта група вельмі талковых маладых людзей. Сёе-якое абсталяванне яны закуплялі за мяжой. Яны затрыманыя, знаходзяцца ў нас у СІЗА.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць