Музыка22

«Крамбамбуля» выдала развітальны альбом АЎДЫЁ

На сайце мультылэйбла «Пяршак» адбыўся рэліз развітальнага альбома «Крамбамбулі» «Чырвоны штраль». Канцэртная прэзентацыя адбудзеца 7 лістапада ў Вільні.

— Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў. Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдседацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі. Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашыя пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І нашая перамога непазбежная, бо з намі старадаўні покліч «Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!», — адзначаюць музыкі ў заяве з нагоды выхаду альбома.

Адначасова з альбомам выйшла відэа на песню «Каб мы калі каму чаго», у якой галоўныя вакальныя партыі выконваюць амаль усе ўдзельнікі «Крамбамбулі». Атмасферны ролік зняў рэжысёр і даўні сябра гурта Мацвей Сабураў.

— Я хацеў паказаць лірычных герояў гэтага альбома — людзей, якія гатовыя бараніць свой родны край па-за межамі дакладнага гістарычнага часу і сітуацыі. У кожнага свая асабістая гісторыя, свая барацьба.

Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць «Чырвоны штраль», у другой — лепшыя песні ад пачатку існавання праекта, у тым ліку «Госці», «Абсэнт», «Турысты», «Без цябе», «Карчомка» ды іншыя. Новы альбом атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатка XX стагоддзя, дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. Спампаваць яго можна на сайце мультылэйбла «Пяршак».

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў - спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў- тут.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць