Эканоміка

Польскі інвестар будуе трэці завод у Беларусі

Польская Grupa Atlas — буйны ва Усходняй Еўропе вытворца будаўнічых матэрыялаў — усё глыбей інкарпарыруецца ў беларускую эканоміку. Запусціўшы гэтай вясной другі завод пад Мінскам, холдынг плануе пабудаваць і трэцюю вытворчасць.

Grupa Atlas, уладальнікамі якой з'яўляюцца Анджэй Вальчак і Гжэгаж Гжелак (па версіі Wprost уваходзяць у першую сотню самых багатых палякаў), зрабіла першыя інвестыцыі ў Беларусі ў 2009 годзе. Акцыянеры Atlas прыкладна за 4 млн даляраў набылі ў беларускага бізнесмэна Рамуальда Мацюкевіча кантрольны пакет гродзенскага вытворцы сухіх будаўнічых сумесяў «Тайфун». У 2011 годзе, уклаўшы грошы ў яго мадэрнізацыю і пашырэнне, вытворчасць аднавілі. У 2013 годзе для будаўніцтва яшчэ аднаго завода ў СЭЗ «Мінск» была зарэгістраваная кампанія «Тайфун Ізаляцыя». Увесну гэтага года вытворчасць была ўведзеная ў эксплуатацыю.

«Сёлета мы запусцілі новую вытворчасць у Беларусі — завод, які выпускае экспандзіраваны перліт. У Польшчы таксама мы з'яўляемся вытворцам экспандзіраванага перліту», — распавёў інтэрнэт-рэсурсу inwestor.newseria.pl  віцэ-прэзідэнт па развіцці Grupa Atlas Яцэк Міхаляк.

Як адзначаецца, запуск завода дазволіў адмовіцца ад паставак гэтага матэрыялу з Расіі. Цяпер вытворчыя патрэбы холдынгу ў Беларусі забяспечваюцца мясцовай вытворчасцю, а таксама пастаўкамі з заводаў Atlas ў Польшчы.

Акрамя таго, польскі інвестар выходзіць на беларускім рынку ў яшчэ адзін сегмент.

«У дадзены момант мы запускаем новы завод па вытворчасці паперы ў Беларусі», распавёў Яцэк Міхаляк, падкрэсліўшы, што такім чынам кампанія выходзіць у новы для сябе сегмент. «Мы спадзяемся, што даможамся поспеху», — адзначыў ён.

У залежнасці ад сегмента Grupa Atlas кантралюе ад 50 да 70% беларускага рынку, вырабляючы штогод каля 350 тыс. Тон прадукцыі. Частка прадукцыі экспартуецца ў Расію і Украіну. Акрамя Польшчы і Беларусі, у Grupa Atlas ёсць вытворчыя магутнасці ў Румыніі. Увесь холдынг штогод вырабляе прадукцыі на 1,1 млрд злотых, на беларускія і румынскія заводы прыпадае каля 250 млн злотых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць