Улада1616

Чаму Гайдукевіч падчас звароту глядзеў то ў камеру, то направа ВІДЭА 

Падчас выступу ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі Сяргея Гайдукевіча на Беларусь-1 некаторыя звярнулі ўвагу, што ягоныя вочы ўвесь час бегалі. То ён глядзеў у камеру, то раптам направа. Спачатку падалося, што тэлевізіёншчыкі няўдала паставілі суфлёр, але адказ празаічнейшы.

«Было дзве камеры, таму даводзілася ўвесь час глядзець то ў адну, то ў іншую», — сказаў Сяргей Гайдукевіч. 

Аднак пры гэтым прамоўцу амаль увесь час паказвалі «ў лоб», не выкарыстоўваючы правую камеру. 

Сяргей Гайдукевіч падымае правую руку, гукаючы ў камеру «Жыве Беларусь».

Легендарная дыктарка беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка выказала «Нашай Ніве» здагадку, што праваруч ад Гайдукевіча мог стаяць пэўны «дырыжор», які б падбадзёрваў Сяргея. Маўляў, было заўважна, што прамоўца хвалюецца.

Але гэтую версію сам кандыдат у прэзідэнты абвяргае. 

«Ну вы што, якія хваляванні? Я ж магу дзве гадзіны, пяць гадзін гаварыць! Вы толькі паперку мне пакладзіце на стол, каб я ведаў, пра што», — сказаў Сяргей Гайдукевіч, зазначыўшы, што ён чытаў тэкст з паперкі, якая ляжала на стале.

Суфлёра пры гэтым не было.

«А пра лозунг «Жыве Беларусь» я так скажу — гэта мой лозунг! Я яго казаў і ў 2001 годзе, і ў 2006. Нельга казаць, што гэта словы толькі радыкальнай апазіцыі. Гэтыя словы павінны нас яднаць», — упэўнены Гайдукевіч.

Агулам у часе свайго тэлевыступу, аднак, Сяргей Гайдукевіч ні словам не пакрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку, але раз у раз нападаў на апазіцыю і настойліва выступаў супраць любых акцый пратэсту.

Ён заявіў, што апазіцыя можа «прынесці бяду ў нашы сем’і». «Я ніколі не паклічу на Плошчу рабіць рэвалюцыю. Для мяне гэта недапушчальна», — заявіў Гайдукевіч.

Яркім момантам выступу кандыдата сталі і наступныя словы: «Скажу вам чэсна і шчыра — у краіне шмат добрага зроблена за гэтыя гады. Хачу сказаць вялікі дзякуй Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку…»

Каментары16

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць