Навука і тэхналогіі66

Амерыканскія навукоўцы заявілі пра выгадаваную копію чалавечага мозгу

Навукоўцы з Універсітэта штата Агаё заявілі, што ім удалося вырасціць амаль поўную копію чалавечага мозгу. Паведамленне пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце універсітэта.

Ohio State University

Кіраўнік даследавання, прафесар Рэнэ Ананд паведаміў, што вырашчаны яго камандай узор па характарыстыках адпавядае мозгу, што ёсць у пяцітыднёвага эмбрыёна. У ім ёсць 99% генаў, прысутных у рэальным мозгу, і прадстаўленыя ўсе асноўныя аддзелы, аднак адсутнічае сістэма крывяносных сасудаў.

Ананд не даў поўнай справаздачы аб эксперыменце, паведаміўшы, што ён з'явіцца пасля атрымання ім патэнта на тэхналогію. Згодна з яго ацэнкай, гэтая самая дакладная на сённяшні дзень біялагічная мадэль мозгу. Ён адзначыў, што папярэднім даследчыкам удавалася скапіяваць толькі асобныя аспекты мозгу.

На вырошчванне мадэлі пайшло каля 12 тыдняў. Асновай для яе служаць дарослыя клеткі скуры, якія перапраграмуюць у індукаваныя ствалавыя клеткі, здольныя змяніць напрамак сваёй спецыялізацыі і ўтварыць любую тканіну ў арганізме.

Даследчык адзначыў, што ў мадэль не паступаюць сенсарныя стымулы і разумовы працэс у ёй не ідзе, што выключае магчымыя этычныя праблемы.

На думку вучонага, вынаходніцтва спатрэбіцца для вывучэння прычын узнікнення розных захворванняў нервовай сістэмы і праверкі эфектыўнасці лекавых сродкаў. Ананд з'яўляецца сузаснавальнікам стартапа NeurXstem, прысвечанага камерцыялізацыі прыдуманага ім метаду па вытворчасці копій мозгу.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць