Каханне і сэкс11

Пра што плачуць амаль 25-гадовыя

Я хачу аднавіцца ва ўніверсітэце і не хачу вучыцца, хачу з’ехаць і хачу застацца, не хачу працаваць і хачу зарабляць грошы. Мне падабаюцца дзяўчаты, якім не падабаюся я, а я падабаюся дзяўчатам, якія не падабаюцца мне. Я не бачу сэнсу ў алкаголі, але ён выпіваецца. Мае праблемы такія тыповыя для ўсіх і настолькі ж унікальныя для мяне.

Я сплю па 14 гадзінаў у суткі. Бывае і больш. Тыдні праходзяць вельмі хутка. Я ўжо не шкадую аб згубленым леце, бо колькі можна аб згубленых летах шкадаваць. Сны мне прыносяць радасць, спаць лепш, чым думаць пра праблемы. Яшчэ, канечне, праблемы можна вырашаць, але, калі прачынаешся а дзявятай вечара, настрой не спрыяе вырашэнню праблемаў. Пад раніцу ты гатовы вучыцца, удасканальвацца і змяняць свет, але хочацца спаць, і сон перамагае.

Я прыкладна ведаю, як усё працуе і як ты ставішся да праблемаў праз нейкі час. У 16 заняцца сэксам было самым важным у жыцці, на першым курсе я не мог спаць з-за страху не здаць сесію. Сёння гэта падаецца смешным. І сённяшнія праблемы могуць быць смешнымі, калі яны застануцца недзе далёка. Адзінае, што змяняецца, з узростам складаней чакаць цудаў, але тут ёсць цудазамяняльнікі, алкаголь і наркотыкі, якія хоць часова скажаюць у лепшы бок успрыняццё рэчаіснасці.

Восенню мне 25, і я пішу гэта для таго, каб прачытаўшы праз год, ацаніць — ці сапраўды гэта было самае дно альбо яно яшчэ наперадзе ці ўжо ззаду.

Каментары1

  • DR GUS TEO
    10.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі5

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін10

На аўстралійскім востраве здолелі вынішчыць усіх мышэй і пацукоў. Прырода пачала аднаўляцца2

Мікіта Забуга атрымліваў узнагароду ад Ціханоўскай у пагонах падпалкоўніка. Ён расказаў, як так35

Прэм'ер Нідэрландаў дасціпна пажартаваў на сустрэчы з Ціханоўскай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі5

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць