Улада2020

Ізраіль распавёў пра «Дзікі» танк пасля 30 гадоў сакрэтнасці

«30 год мы захоўвалі цішыню вакол адной з нашых найбольш эфектыўных і прасунутых ваенных тэхналогій. На мінулым тыдні мы знялі пячатку сакрэтнасці і адкрылі танк Pereh (літаральна — «Дзікі») грамадству. Узброеная супрацьтанкавымі ракетамі, гэтая машына стала новай эпохай ва ўмовах гарадскога бою», — піша афіцыйны Facebook Сіл абароны Ізраіля. 

Баявая машына была распрацаваная ў 1980-я гады на шасі амерыканскага танка М60 Patton, але мела іншую павялічаную вежу толькі з макетам гарматы. Замест галоўнага ўзбраення на ім паставілі ракетныя комплексы Tamuz (на міжнародным рынку — Spike NLOS), якія могуць выкарыстоўваць таксама і супрацьпяхотныя боепрыпасы.

Гэтыя комплексы не патрабуюць бачыць праціўніка і фактычна з'яўляюцца кіраванымі высокадакладнымі тактычным ракетамі з дальнасцю бою да 25 км.

Вялікія сталёвыя скрыні за і над вежай танка — якраз змяшчаюць 12 такіх 70-кілаграмовых ракет.

defence-blog.com

У апошнія гады ў інтэрнэце з'явілася некалькі фота гэтых машын, аднак да апошніх дзён блогерам і аналітыкам заставалася толькі ствараць тэорыі адносна таго, чым на самой справе займаюцца «дзікія» ізраільскія танкі.

Такім чынам, групы Pereh фактычна ўяўляюць з сябе батарэі высокадакладных тактычных ракетных комплексаў, здольных падтрымліваць свае танкі і пяхоту па-за лініяй далягляду ці пры патрэбе наўпрост на полі бою.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе4

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе4

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць