Грамадства66

«Разыходзімся!» — тысячы мінчукоў не змаглі паглядзець на паветраныя шары ФОТА

Сёння, 17 ліпеня, у Мінску на тэрыторыі былога аэрапорта «Мінск-1» меўся пачацца ІІ адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплавальным спорце.

Але так і не пачаўся. Спачатку час палёту пераносілі з 18:00 да 20:00. Пасля ў натоўпе хадзілі чуткі пра 22:00. Напрыканцы хтосьці з арганізатараў паведаміў, што палёт не адбудзецца з-за кліматычных умоваў (пад вечар узняўся моцны вецер). Людзі пачалі разыходзіцца.

Людзей было каля дзясятка тысяч. Людзі прыйшлі з маленькімі дзецьмі, з бабулямі і дзядулямі. 

Трэба адзначыць слабую арганізацыю мерапрыемства. Большасць людзей падыходзіла дзесьці а 20-й, былі вялікія чэргі, а міліцыя настолькі пільна абшуквала людзей, што чакаць сваёй чаргі прыходзілася доўга.

На ўсю колькасць людзей стаяла некалькі біяпрыбіральняў. У людзей нічога не заставалася, як стаяць у чарзе, бо калі яны выйшлі б за межы аэрапорту, то меліся быць абшуканыя паўторна.

Але ў чэмпіяната ёсць другі шанец. Заўтра з 07:00 да 07:30 будзе праходзіць ранішні палёт на аэрадроме Баравая. Але і тут ёсць нюанс — паглядзець на паветраныя шары можна будзе толькі здалёк. На тэррыторыю аэрадрома простых людзей пускаць не будуць. 

А з 19:00 да 20:00 пройдзе шоу «Начное свячэнне», дзе кожны ахвотны можа паглядзець на паветраныя шары у раёне стэлы «Мінск — Горад-герой» на праспекце Пераможцаў.

Падрабязны план палётаў чэмпіянату можна даведацца ў афіцыйнай суполцы мерапрыемства.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп5

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць