Эканоміка22

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС рэкамендуе Беларусі як хутчэй павысіць кошт платных паслуг для насельніцтва

Антыкрызісны фонд (АКФ) ЕўрАзЭС, з якім Беларусь абмяркоўвае новую крэдытную праграму, рэкамендуе беларускім уладам як мага хутчэй павышаць тарыфы на жыллёва-камунальныя і транспартныя паслугі.

Рэкамендацыі АКФ абнародаваныя паводле вынікаў візіту ў Мінск місіі фонду, які адбыўся 18—22 мая.

«Утрыманне тарыфаў на жыллёва-камунальныя і транспартныя паслугі для насельніцтва на ўзроўні значна ніжэйшым за сабекошт стварае дадатковую нагрузку на бюджэт, праз які ажыццяўляецца субсідаванне ўсяго насельніцтва, незалежна ад узроўню даходаў, і зніжае канкурэнтаздольнасць рэальнага сектара праз механізмы перакрыжаванага субсідавання», — гаворыцца ў паведамленні Еўразійскага банка развіцця, які з'яўляецца кіраўніком сродкамі АКФ. 

На думку экспертаў АКФ, пераход да акупных тарыфаў на платныя паслугі для насельніцтва ў Беларусі «павінен прайсці як мага хутчэй». «Гэта зніме цяжар перакрыжаванага субсідавання з прадпрыемстваў і бюджэтных арганізацый, скароціць расходы бюджэту на субсідаванне гэтых паслуг і вызваліць рэсурсы на аказанне мэтавай адраснай абароны тых груп насельніцтва, даходы якіх будуць найбольш уразлівымі ва ўмовах правядзення лібералізацыі», — мяркуюць эканамісты праектнай групы фонду. 

Апрача таго, АКФ рэкамендуе беларускім уладам скараціць аб'ём дырэктыўнага крэдытавання эканомікі.

«Аб'ём дзяржаўных праграм, які з'яўляецца фундаментальнай прычынай няўстойлівых знешніх дысбалансаў, дагэтуль застаецца празмерным. Гэта фарміруе высокія дэвальвацыйныя і інфляцыйныя чаканні, прыводзіць да ўстойлівага скарачэння валавых міжнародных рэзерваў і абцяжарвае перацёк капіталу ў больш прадукцыйныя сектары», — мяркуюць у фондзе. 

Больш істотнае скарачэнне дырэктыўнага крэдытавання, у тым ліку праз аптымізацыю дзейнасці Банка развіцця, «вызваліць рэсурсы для больш эфектыўных праектаў, знізіць націск на плацежны баланс і абменны курс і станоўча адаб'ецца на эфектыўнасці банкаўскай сістэмы», зазначаюць эканамісты АКФ. 

Паводле іх ацэнак, маштабнае крэдытаванне ў межах дзяржпраграм падтрымлівае залішнюю занятасць і нізкую эфектыўнасць выкарыстання вытворчых магутнасцяў дзяржаўных прадпрыемстваў. «Пераразмеркаванне працы і капіталу ў найбольш эфектыўныя сектары ва ўмовах скарачэння дзяржпраграм таксама вымагае лібералізацыі цэн і рынкаў, камерцыялізацыі дзяржаўных прадпрыемстваў. <…> Пры гэтым практыка давядзення дырэктыўных паказчыкаў да ўзроўню прадпрыемстваў павінна быць поўнасцю адмененая», — падкрэсліваюць эксперты АКФ. 

Нагадаем, у сакавіку гэтага года Беларусь накіравала заяўку на атрыманне новага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Фінансаванне беларускі бок хоча атрымаць на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада і Нацбанка на 2015—2017 гады. Заяўку Беларусі савет АКФ плануе разгледзець да канца першага паўгоддзя.

Каментары2

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць