Эканоміка22

Запраўкі «Беларуснафты» пераўтвораць у інфармацыйна-турыстычныя цэнтры

У перспектыве АЗС кампаніі «Беларуснафта» плануецца пераўтварыць у інфармацыйныя, рэсурсныя і экіпіровачныя цэнтры для арганізацыі вандраванняў, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ВА «Беларуснафта» Сяргей Каморнікаў 28 мая ў Мінску на прэзентацыі праекта Belarus N па садзейнічанні развіццю турызму. 

Паводле яго слоў, сёння ў сетку «Беларуснафты» ўваходзяць 546 АЗС, што складае 70% ад усіх станцый у Беларусі. Штодня на іх запраўляецца прыблізна 300 тыс. аўтамабіляў. «Мы хочам развіваць унутраны і ўязны турызм, хочам падтрымліваць малы і сярэдні бізнес», — адзначыў Каморнікаў. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што вандроўцы, якія заязджаюць на АЗС, змаглі атрымаць усю інфармацыю пра тэматычныя маршруты ў найбліжэйшым рэгіёне — пра славутыя мясціны, музеі, аграсядзібы, купіць каталог па маршрутах, турыстычную экіпіроўку. Сярод тэматычных маршрутаў прадугледжваюцца «сырныя», «ягадныя», «рыцарскія», «водныя», «лазневыя» і іншыя. 

У межах праграмы плануецца стварэнне спецыяльнага партала, на якім будуць размешчаны каталогі, прэзентаваны маршруты, з'явіцца магчымасць анлайн-браніравання. Таксама мяркуецца стварыць мабільныя дадаткі. «Гэты партал стане своеасаблівым турыстычным навігатарам па Беларусі», — адзначыў Каморнікаў. Паводле яго слоў, у перспектыве сайт і каталогі будуць на англійскай мове. 

Праграму плануецца запусціць у чэрвені-ліпені гэтага года на 50 АЗС, пасля чаго, паводле яго слоў, прыкладна праз год будзе праведзены конкурс са складаннем рэйтынгу тых ці іншых маршрутаў. 

Дырэктар камунікацыйнага агенцтва «Група НЭФ», якая распрацавала і плануе прасоўваць гэты праект, Алег Раманаў заклікаў малы, сярэдні і буйны бізнес, беларускія прадпрыемствы, гаспадароў аграсядзібаў, журналістаў, прадстаўнікоў дзяржорганаў узяць удзел у праекце, у прыватнасці ў распрацоўцы маршрутаў. Пры гэтым ён адзначыў, што інфармаванне пра маршруты на партале будзе бязвыплатным. «Адзінае, што вы можаце зрабіць, гэта даваць скідкі турыстам, якія падарожнічаюць пры дапамозе нашага праекта», — сказаў ён. 

«Гэта новая хваля, пра якую мы марылі з самога пачатку. Менавіта партнёрства з буйным бізнесам вядзе да поспеху агратурызму і грамадскіх арганізацый. Гэта незвычайна цікавы інавацыйны праект. Такога пакуль няма ні ў адной краіне свету. Сэнс у тым, што запраўкі будуць пераўтвораныя ў інфармацыйна-турыстычныя цэнтры. Людзі змогуць там выпіць каву, пазнаёміцца з турыстычнымі маршрутамі, адправіцца ў вандраванне. Гэта новы спосаб прасоўвання агратурызму. Калі ў цябе ёсць турыст, то ў цябе ёсць бізнес. Я лічу агратурызм адным з самых паспяховых у нашай краіне, таму што ён заснаваны на людзях, на традыцыях, гісторыі, і я вельмі веру ў яго поспех», — сказала старшыня праўлення беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць