На AliExpress беларускай нацыянальнай сімволікі — купляй не хачу
16 мая «Наша Ніва» апублікавала ліст чытача Пятра Багданава, які абураўся, што з гандлёвай пляцоўкі AliExpress раптоўна знікла ўся беларуская нацыянальная сімволіка.
Аднак хуткі пошук па сайце паказвае, што ўсё засталося на сваіх месцах. Нават «апошняя» спасылка, якую Багданаў назваў нядзейснай, выдатна працуе. Каментатары ці то ў жарт, ці то ўсур'ёз пачалі будаваць тэорыі змовы і звязалі знікненне бел-чырвона-белых сцягоў з AliExpress і візіт у Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Мабыць, прычына «знікнення» нацыянальнай беларускай сімволікі з AliExpress — некарэктныя пошукавыя запыты.
Наўрад ці кітайскія вытворцы тавараў шырокага ўжытку маюць глыбокія веды пра Беларусь увогуле, а тым больш пра яе гістарычныя сімвалы, іх назву і правільнае напісанне лацінскім алфавітам. У лепшым выпадку бел-чырвона-белы сцяг назавуць «old style flag» (сцяг старога стылю).
Таму замест таго, каб гадаць з запытамі «pahonia», «pogonia», «pagonya» і інш., лепш проста шукаць тавары па запыце «belarus». Пошук па назве краіны ў любым выпадку выдасць усе тавары, звязаныя з гэтай краінай.
Так, у выніках пошуку будзе шмат лішніх тавараў кшталту GPS-навігатараў з картамі Беларусі, аднак па запыце «belarus» самая папулярная ў Беларусі інтэрнэт-краме можна спакойна знайсці і набыць і бел-чырвона-белы сцяг, і БЧБ-сцяг з пагоняй, і значкі, і нашыўкі.
Жанчына забіла сужыцеля і нарадзіла дзяўчынку. Бабуля па бацькавай лініі дамаглася апекі
Цана нафты Brent апусцілася ніжэй за 100 даляраў
Пуцін упершыню за паўтара года вырашыў правесці ракетныя выпрабаванні3
Да выходных зноў пахаладае. Удзень +9..+12°C
Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі8
Амерыканскі тэлеканал прапануе 50 тысяч даляраў за прагляд усіх матчаў чэмпіянату свету па футболе
У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны1
«Я заўсёды быў праўкраінскім чалавекам». Беларус амаль 20 гадоў працаваў у Маскве — вось што з ім адбылося пасля 2022‑га
У міліцыі мінчуку патлумачылі, што ён выконваў заданні махляроў. Але ён не паслухаў
У Беларусі — 365 экстрэмісцкіх фармаванняў і арганізацый1
«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі4
У Польшчы — маштабны лясны пажар. На ім загінуў дасведчаны пілот
«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1
Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі12
Нафта таннее другі дзень запар
Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца6
«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам8
Мядзведзеў заявіў, што ў Германіі быў пусты фарс замест дэнацыфікацыі4
Каментары