Моды33

Старасць як трэнд

Калекцыя моднага дома Givenchy «агаляе» таямніцы жанчынаў сталага ўзросту, якія да апошняга спрабуюць захаваць свой твар.

Натхняючыся афарбоўкай матылькоў, дызайнер Рыкарда Цішы (Riccardo Tisci) паспрабаваў перадаць гэтую прыгажосць праз складаныя каляровыя спалучэнні і акварэльную тэхніку нанясення фарбы ў калекцыі восень-зіма 2014-2015 для моднага дому Givenchy. Але, падаецца мне, што ў гэтай калекцыі таксама праскоквае павеў ня толькі добрага густу, але і гарадской дзікасці.

У модзе 50-х гадоў XX стагоддзя панавала раскоша. Феміністка і дэпутат ангельскага парламента Мэйбл Райділг заявіла, што новы сілуэт 50-х не нясе ніякага прагрэсу: «Новае аблічча нагадвае птушачку ў залатой клетцы», - нагадвае цытату спадарыні Мэйбл электорнная «Энцыклапедыя моды». А новая калекцыя моднага дому Givenchy нагадала мне птушку, якая амаль змагла самастойна адкрыць сваю залатую клетку.

Пра амаль вольную птушачку-жанчыну мне падумалася, калі я пабачыла пластыры на тварых маладых мадэлек.

Пра пластыры як найбольш танны ліфтынг я ведаю толькі тое, што іх хаваюць пад прыгожыя парыкі старэючыя зоркі, але папарацы і так гэта заўважаюць і інфармуюць нас. А вось у калекцыі Рыкарда Цішы пластыры яскравага чырвонага колеру, незаўважыць іх немагчыма.

Другой цікавай дэталлю гэтай калекцыі падаюцца рукавы ў некаторых прадслаўленных сукенках. Гэтую дэталь можна незаўважць, бо сукенкі заварожваюць, але калі прыглядзецца, то бачна, што рукавы нібыта распораты. І за прыгожай сукенкай бачна зямное цела.

«Новая калекцыя — гэта ўрачыстасць элегантнасці і добрага густу. У тым ключы, як бачу яго я, вядома», - сказаў Рыкарда Цішы за кулісамі паказу Givenchy. 

А што заўважылі эксперты?

У модным аглядзе для «Vogue» Сара Харыс, якая прысутнічала на паказе, адзначыла, што гэта была лепшая калекцыя Цішы, з усіх якія давялося пабачыць рэдакцыі «Vogue».

«Дызайнер звярнуўся да светлай паловы сваёй асобы; сукенкі-кашулі з доўгімі рукавамі былі выдатным прыкладам гэтага. Зашпіленыя на ўсе гузікі, яны з'явіліся ў вялікай колькасці варыянтаў», - адзначыла Сара.

Ага, і мех, ён у калекцыі, на жаль, ёсць.

«З асцярогай прадчуваем цэннік на бледна-абрыкосавыя і зефірнага колеру футра, а таксама шакаладныя скураныя спадніцы і сукенкі-паліто з футрам», — напісала Сара Харыс.

Але варта памятаць, што ў нашых шыротах матылёк або вылятае ў далёкае падарожжа за цеплынёй ці яйкі матылькоў знаходзяцца ў стане дыапаўзы.

Каментары3

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць