Здарэнні22

Нейтралізавана міжнародная групоўка на чале з беларусам, якая пастаўляла спайсы ў рэгіёны Расіі

Федэральная служба па кантролі за наркотыкамі Расіі і МУС Беларусі нейтралізавалі міжнародную групоўку, якая пастаўляла спайсы (сінтэтычныя наркотыкі) у 15 рэгіёнаў Расіі. Як перадаюць РІА Новости, пра гэта паведаміў 26 лістапада дырэктар ФСКН РФ Віктар Іваноў. 

«Сумесная праца ФСКН Расіі і МУС Беларусі дазволіла нейтралізаваць міжнародную злачынную супольнасць, у якую ўваходзілі трое беларускіх грамадзян і чацвёра расіян», — сказаў Іваноў. 

Паводле звестак прэс-службы ведамства, наркагрупоўка, якую ўзначальваў грамадзянін Беларусі, распаўсюджвала партыі спайсаў праз тайнікі-закладкі на тэрыторыі Масквы, Алтайскага краю, Башкірыі, Смаленскай вобласці і іншых рэгіёнаў Расіі. 

Паводле аператыўных звестак, сінтэтычныя наркотыкі пастаўляліся ў Расію з краін азіяцкага рэгіёна. 

Следствам даказана, што групоўка легалізавала больш як 5 мільёнаў рублёў з даходаў ад продажу наркотыкаў. Супрацоўнікі ФСКН канфіскавалі звыш 200 тысяч разавых доз наркатычных сродкаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць