Мова66

Мова наша: не прыгадаю 

Некалi пiсаў пра заняхайванне натуральных беларускiх слоў «знячэўку», «замiж», «заўсёды» i пра замену iх пазычанымi «знянацку», «замест», «заўжды». Не падабаецца мне гэтая «беларуская мода» — замяняць сваё чужым, нiбыта лепшым. У часы Вялiкага Княства Лiтоўскага ў канцылярскую беларускую мову ўносiлi ўсё больш i больш польскiх слоў, пакуль гэтую «мову» зусiм не адрынулi i не перайшлi поўнасцю на польскую. У часы БССР беларускую мову (афiцыйную) усё больш напаўнялi русiзмамi, пакуль, амаль скрозь, не перайшлi на рускую. Пайшла новая «мода» — украiнiзмы. Гэта тым больш небяспечна, што беларуская i ўкраiнская мовы даволi блiзкiя.

Пiсаў раней пра ўкраiнiзм «заўжды».

Цяпер пра таксама ўкраiнiзмы, якiя на кожнай старонцы, цi не ў кожным артыкуле, разы па 4 можна сустрэць — «згадаць», «нагадаць», «прыгадаць» i нават «узгадаць».

Чым яны такiя «смачныя»? Што здаюцца больш беларускiмi, хоць зусiм такiмi i не з’яўляюцца?

А дзе ж нашы словы «напомнiць, успомнiць, прыпомнiць»?!

От яны якраз i з’яўляюцца беларускiмi. Возьмем «Слоўнiк беларускiх гаворак Паўночна-Заходняй Беларусi» (фундаментальнае выданне ў 5 тамах, у якiм змешчана лексiка з Гродзеншчыны, Вiленшчыны, Мiншчыны, Брэстчыны, Вiцебшчыны i нават Гомельшчыны). Дык вось, там увогуле не адзначаны словы «ўзгадаць» i «прыгадаць», якiя гэтак часта застракацелi на старонках газет, кнiг i ў мове дыктараў радыё. А слова «згадаць» мае зусiм iншыя значэннi — «пагаварыць i адгадаць». Слова «нагадаць» запiсана ў Iўеўскiм раёне i азначае «задумваць». А слова «прыгадваць» значыць «гаварыць або лiчыць»!

Прывяду цытату з нашага выдатнага мовазнаўцы К. Крапiвы (артыкул «Цi будзем мы ездзiць па левым баку?»).

Ён пiша: «У сiлу той жа недарэчнай тэндэнцыi выкасоўваюцца словы успомнiць, напомнiць, напамянуць i замяняюцца словамi згадаць, прыгадаць, нагадаць у той час, як першыя з даўнiх часоў з’яўляюцца пашыранымi ў беларускай мове, а другiя — вузкадыялектныя i нават у мясцовых гаворках рэдка сустракаюцца. У слоўнiкi яны трапiлi з кнiг i даюцца звычайна з пэўнымi стылiстычнымi паметамi, але ў некаторых рэдакцыях зразу сталi фаварытамi». Дадам яшчэ, што i сэнс жа гэтых слоў iншы! Дык чаму тады цi не кожны аўтар «варожыць» — згадвае, нагадвае, прыгадвае? Каму i што нагадаюць (наварожаць) яны? Трэба адмовiцца ад гэтай заганнай схiльнасцi лiчыць чужое сваiм, а сваё адкiдаць. Трэба, каб мова наша, якую лiчылi самай чыстай славянскай, i папраўдзе была чыстай i ў вуснах людзей, i на старонках газет i іншых сродкаў масавай iнфармацыi.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху3

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць