Грамадства

У вядучых беларускіх ВНУ — недабор абітурыентаў на платнае аддзяленне

У вядучых беларускіх ВНУ адзначаецца недабор абітурыентаў на навучанне на ўмовах аплаты.

Так, на дзённую платную форму навучання ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прынятыя 1.828 абітурыентаў пры плане 2.336.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на платнай аснове будуць вучыцца 685 абітурыентаў, хаця план прыёму складаў 1.015 чалавек. 

На дзённае платнае аддзяленне Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта паступілі 742 абітурыенты пры плане 1.051.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт планаваў прыняць на навучанне на платнай аснове 1.000 чалавек, але па выніках уступнай кампаніі ў ВНУ залічаны 485 абітурыентаў. 

На дзённае платнае аддзяленне Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта паступілі 882 абітурыенты, планавалася — 1.009.

У Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі на дзённае платнае аддзяленне паступілі 115 чалавек пры плане прыёму 130.

Разам з тым у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на платнае аддзяленне залічаны 214 абітурыентаў, хаця планавалася прыняць 200 чалавек.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, прыём на ўзровень вышэйшай адукацыі ажыццяўлялі 54 установы адукацыі дзяржаўнай формы ўласнасці і дзевяць — прыватнай. 

***

Паводле папярэдніх звестак, у ВНУ прыняты каля 55 тыс. чалавек. За кошт сродкаў бюджэту будуць вучыцца 27,2 тыс. чалавек (94% ад плана): на дзённай форме — 22,7 тыс. чалавек (99% ад плана), на завочнай (без уліку ВНУ Мінсельгасхарча, дзе набор адбудзецца восенню) — 4,4 тыс. чалавек (71% ад плана). На платнае навучанне прыняты каля 28 тыс. чалавек: на дзённую форму — 13 тыс. чалавек, на завочную — 15 тыс. чалавек.

Поўнасцю выканалі кантрольныя лічбы прыёму ВНУ міністэрстваў аховы здароўя, культуры, абароны, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Найбольш высокія прахадныя балы зафіксаваныя на спецыяльнасцях: «Бізнес-адміністраванне» ў БДУ (прахадны бал — 370), «Сусветная эканоміка» ў БДУ (371 бал), «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» ў БДУІР (366 балаў), «Стаматалогія» ў БДМУ (360 балаў), «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» у МДЛУ (354 балы).

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць