Грамадства

«Неруш» — фотавыстава Джона Кунстадтэра ў Нью-Ёрку

Вітаю шаноўнае спадарства! Хачу з Вамі падзяліцца навінай ад Джона Кунстадтэра, ён даслаў ліст аб сваёй выставе. Мяркую, што Вашай газеце будзе цікава гэта. На каляровым здымку — Д.К., ён быў зроблены пад час сумеснай вандроўкі ў Крамяніцу.

З павагай, Уладзіслаў Мігдалёнак

У гэтай выставы дзве крыніцы натхненьня.

Першая крыніца – творчасць еўрапейскага паэта Рыгора Барадуліна (1935-2014), народнага паэта Беларусі. Я меў гонар быць з ім знаёмым, і выстава названая паводле яго верша «Неруш», хваласьпева мове беларусаў.

Другая крыніца – глыбокая пашана да такіх людзей, пра якіх Хрыстос гаварыў: «Вы – соль зямлі… Вы - сьвятлo сьвету».

Гэтае натхненьне вядзе мяне ў фатаграфічнае падарожжа па трох сьцежках.

Першая - занатоўка беларускага брэвіярыя - кола году і хронікі новага нараджэньня веры – як праявы і прычыны адметнага беларускага асьвятленьня, адметнага беларускага водару глебы і адметнага беларускага пачуцьця повязі з радзімай.

Другая – спроба адлюстраваць глыбокую, нязломную і, зноў жа, адметную і неад’емную еўрапейскасьць беларускай культуры, беларускай сутнасьці. Незьлічоную колькасьць разоў я быў сьведкам таго, што сэрца беларускай нацыі б’ецца ў кожным малым, нават у немаўляці, што мова нацыі сьпявае ў кожным жэсьце і кожнай усьмешцы, што беларусы сьціпла і непахісна спраўджваюць словы Максіма Багдановіча:

«Так рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак».

Я буду шчасьлівы, калі глядач ўбачыць і пачуе адбітак гэтых мелодый, гэтых рытмаў, гэтай руплівасьці ў працах экспазіцыі.

Трэцяя сьцежка, спадзяюся, вядзе мяне да глыбейшага разуменьня повязі лёсаў нашай нацыі і нацыі беларускай. Мы не былі б амэрыканцамі, калі б не лёсавызначальная дапамога Тадэвуша Касьцюшкі. Мы заўсёды шануем Касьцюшку як паляка, а ён, народжаны ў Мерачоўшчыне, у сэрцы заходніх беларускіх земляў, ёсьць сынам беларускай глебы.

Калі разважаць шырэй, трэба прыгадаць, што гонар нашай нацыі ў тым, што мы ўсьведамляем сябе як нацыя простага чалавека. Кожны, хто вырас на Чыкагшчыне, як я, ці ў Пітсбургу, Кліўлендзе ці любым іншым горадзе сэрца Амэрыкі, ведае, як простыя беларусы і прадстаўнікі іншых нацый, што існавалі пад імперскім уціскам ў тым жа рэгіёне, – палякі, літоўцы, украінцы і многія іншыя – прайшлі свой цяжкі шлях да Амэрыкі, як гэтыя годныя і працавітыя людзі сталі часткай нашай нацыі, як яны будавалі нашу нацыю, як яны адыгралі неад'емную ролю ў вызначэньні, кім мы ёсьць і чаму.

Разглядаючы твары на гэтых фатаграфіях, па вялікім рахунку мы глядзім на саміх сябе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць