Культура1111

Ва ўкраінскім Роўне анлайн ствараюць батальнае палатно у гонар перамогі пад Оршай ФОТА, ВІДЭА

Украінскі мастак Юрый Нікіцін стварае батальнае палатно «Перамога Князя Астрожскага ў бітве пад Оршай».

Пра гэта 31 жніўня паведаміў сайт Ровенскай аблдзяржадміністрацыі (АДА).

Мастак абяцае напісаць палатно за два тыдні. Творчы працэсс адбываецца на вачах гледачоў у Ровенскай галерэі еўрапейскага жывапісу «Еўра-Арт».

Назіраць за творчым працэсам можна ў галерэі, або анлайн на сайце orshafest.org.ua, жывыя ўключэнні на сайце адбываюцца штодзень а 16-й ды а 17:30.

500 гадоў таму, нагадвае Ровенскі афіцыйны сайт, «30-тысячнае войска Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем валынскага князя Канстанціна Астрожскага прымусіла адступіць 80-тысячнае маскоўскае войска. Літоўская армія складалася з уласна літоўскіх, беларускіх, украінскіх, сербскіх, татарскіх, польскіх, венгерскіх і нямецкіх атрадаў».

Як распавёў кіраўнік брацтва імя князёў Астрожскіх Мікола Бэндзюг, ідэя ўвекавечыць гэтую перамогу на палатне належыць Усходне-Еўрапейскім форуму «Слава князёў Астрожскіх: 500-годдзе перамогі пад Оршай».

«Важна, каб украінцы часцей ўзгадвалі свае перамогі і папулярызавалі іх усімі магчымымі спосабамі», — адзначыў на адкрыцці мастацкага мерапрыемства старшыня Ровенскай АДА Сяргей Рыбачок.

Мастак Юрый Нікіцін — удзельнік шматлікіх украінскіх і міжнародных праектаў.

Пасля непрацяглага вопыту працы ў кіно Юрый Нікіцін пераважна займаецца станковым жывапісам, іканапісам і энкаустыкай (васковы жывапіс). Кіеўскі мастак распісвае хрысціянскія храмы, яго прылічваюць да найлепшых іканапісцаў Усходняй Еўропы. Таксама Юрый Нікіцін вынайшаў і ўдасканальвае аўтарскую тэхніку жывапісу на скуры.

Каментары11

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць