Свет1111

BBC: Меркель патрабуе тэрміновых санкцый для Расіі

Канцлер Германіі Ангела Меркель заклікае ўвесці супраць Расіі «значныя эканамічныя санкцыі» з-за сітуацыі ва Украіне. Паводле яе слоў, зрабіць гэта трэба «як мага хутчэй».

Пры гэтым канцлер не падтрымлівае ідэю адмены права Расіі на правядзенне Чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе. Пайсці на такі крок заклікаюць сябры блока ўмераных кансерватараў, у які ўваходзіць і сама Меркель, паведамляе BBC Украіна

Пазбаўленне Расіі Чэмпіянату свету па футболе прынясе значна больш адчувальны вынік, чым эканамічныя санкцыі, заявіў Міхаэль Фухс, аднапартыец нямецкага канцлера.

«ФІФА варта падумаць, ці зможа Масква стаць належнай гаспадыняй турніру, калі яна не можа нават гарантаваць бяспеку авіяліній», — распавёў Міхаэль Фухс у інтэрв'ю выданню Handelsblatt.

Таксама ён дадаў, што пры неабходнасці мундыяль можна правесці ў Германіі ці Францыі. Увядзенне эканамічных санкцый стала б няпростай задачай з-за вялікіх межаў Расіі, якія занадта «дзіравыя» для эфектыўнага спынення імпарту, перакананы нямецкі палітык.

Улады Украіны і краіны Захаду перакананыя, што малазійскі «Боінг» збілі ракетай, якую выпусцілі з падкантрольнага сепаратыстам раёна так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

Футбольныя асацыяцыі Нідэрландаў і Вялікабрытаніі лічаць, што не трэба прымаць паспешныя рашэнні, а варта дачакацца высноў расследавання прычын катастрофы малазійскага «Боінга».

Спадарыня Меркель лічыць, што дзейнічаць трэба вельмі аператыўна. «Паколькі Расія не праявіла ніякай цікавасці ў расследаванні аварыі самалёта, канцлер лічыць, што трэба прымаць рашэнні хутка», — распавёў афіцыйны прадстаўнік спадарыні Меркель.

Прадстаўнік МЗС Германіі таксама адзначыў, што Масква не прыкладае дастатковых намаганняў па гэтым пытанні.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць