Каханне і сэкс2828

Усе пазбаўленыя сэксу зборныя вылецелі з ЧС-2014

Усе зборныя, у якіх быў уведзеная забарона на сэкс падчас Чэмпіянату свету па футболе, не змаглі пераадолець бар'ер 1/8 фіналу. Пра гэта паведамляе даследаванне, праведзенае выданнем Quartz, якое цытуе Lenta.ru.

У ліку каманд, футбалістам якіх было забаронена займацца сэксам, ўваходзіла і Расія.

З мундыяля вылецелі і каманды Мексікі, Чылі і Босніі і Герцагавіны, якія давалі «абяцанне ўстрымання».

Трэнеры гэтых каманд лічаць, што сэкс зніжае ўзровень тэстастэрону ў крыві спартсмена і гэта адбіваецца на яго гульні і, у прыватнасці, на агрэсіўнасці. Інтымнае жыццё таксама адымае шмат энергіі, якую неабходна берагчы для матчаў.

Сярод зборных, дзе сэкс дазволены, барацьбу ў турніры працягваюць Германія і Нідэрланды.

У лік каманд, пра палітыку якіх у адносінах да інтымных адносін падчас турніру нічога не вядома, патрапілі Аргенціна, Бельгія і Калумбія.

У групу «Усе складана» (It's complicated) патрапілі краіны з незвычайнымі або заблытанымі правіламі.

Так, галоўны трэнер бразільцаў заяўляў, што гульцам «можна займацца сэксам, але без акрабатыкі», а для футбалістаў Коста-Рыкі забарона быў накладзены толькі на час групавога этапу. У зборнай Францыі на гэты конт існуе вялікі збор правілаў са сваімі тонкасцямі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць