Здарэнні

Злачынец, які выкраў з банкаўскіх картак больш за мільярд рублёў, прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі

Суд Першамайскага раёна Віцебска вынес прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні грамадзяніна Малдовы ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 212, арт. 352 КК. 

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі, абвінавачваны двойчы 19 сакавіка і ў ноч на 15 чэрвеня 2013 года сумесна з групай суайчыннікаў, выкарыстоўваючы загадзя вырабленыя падробленыя плацежныя карткі, рэквізіты якіх некалькімі тыднямі раней былі скапіяваны імі ж з магнітных палос картак пацярпелых пры дапамозе скімінгавых прылад, устаноўленых на картапрыёмнікі банкаматаў, спрабавалі зняць грашовыя сродкі з рахункаў грамадзян у банкаматах рэспублікі. 

Агульная сума грашовых сродкаў, якую ўдалося выкрасці злачынцам з рахункаў пацярпелых, склала больш за мільярд рублёў. Выкрадзеныя такім чынам грошы большасці пацярпелых былі вернуты банкамі, кліентамі якіх яны з'яўляліся. 

Пакуль перад судом адказвае толькі адзін абвінавачваны, астатнія саўдзельнікі знаходзяцца ў вышуку, двое з іх затрыманы ў Расіі па падазрэнні ва ўчыненні аналагічных злачынстваў. 

Прыгаворам суда абвінавачваны прызнаны вінаватым у замаху на крадзеж маёмасці шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму лжывай інфармацыі, спалучанай з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры. На падставе ч.1 арт. 14 і ч. 4 арт. 212 КК яму прызначана пакаранне тэрмінам на дзевяць гадоў шэсць месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, а таксама ў несанкцыянаваным капіяванні інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды, і на падставе арт. 352 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе года пазбаўлення волі. 

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, судом канчаткова прызначана абвінавачванаму пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. 

Прыгавор раённага суда быў вынесены 10 чэрвеня. Ён абскарджаны ў касацыйным парадку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць