Музыка

Гурт Tonqixod выпусціў сінгл «Вяселле»

Гурт Tonqixod прадстаўляе на Tuzin.fm сінгл «Вяселле», у якім тлумачыцца як найлепей павіншаваць маладых і што падарыць на дзень вяселля.

«Вяселле» – другая запісаная песня Tonqixod, якая папярэднічае выхаду дэбютнага альбому гурту.

Першы сінгл «Насыпаць горы» быў прэзэнтаваны пры канцы мінулага году і атрымаў станоўчыя водгукі ад слухачоў, перамог у чарце на Tuzin.fm, вакол песні нават скандал адбыўся.

Рэліз новай кампазіцыі музыкі невыпадкова прызначылі на чэрвень. «Напярэдадні лета, гарачай вясельнай пары, калі многія пары ў Беларусі бяруць шлюб, мы вырашылі падарыць слухачам адпаведную святочную кампазіцыю. Мяне асабіста неаднойчы запрашалі на вясельлі і гэта заўсёды вялікае пытаньне, як жа правільна павіншаваць маладых, колькі падарыць. Гэтая песня – спроба адказу», – кажа вакаліст каманды Уладзь Лянкевіч.

Кампазыцыя запісвалася разам з гукарэжысэрам Паўлам Някрасавым і самастойна, а зводзіў яе Канстанцін Пыжоў

Гурт Tonqiхod гатовы на поўным сур’ёзе сыграць на сапраўдным вясельлі, калі паўстане такая патрэба. «Наш гурт выконвае музыку для багатых і адважных. Суправаджэнне ўрачыстых цырымоній – гэта цалкам нашая дзялянка, так што мы заўжды гатовыя», – кажа Уладзь.

Дэбютны альбом Tonqiхod мяркуе выдаць увосень. Таксама гурт рыхтуе сваё бачанне аднаго з шэдэўраў ансамблю «Песняры» для праекту «Re:Песьняры».

Песню можна праслухаць тут

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць