Здарэнні44

Доктар, якая аказвала дапамогу памерлай дзяўчыне, мае ўласную краму

Акушэр-гінеколаг патлумачыла Еўрарадыё, што Ірыне Тромзе «аказвалі штосекундную дапамогу». Пра ўведзены прэпарат медык маўчыць.

Еўрарадыё ўдалося адшукаць акушэра-гінеколага, якая мае дачыненне да трагічнага здарэння ў брэсцкім філіяле медцэнтра «Ладэ».

Нагадаем, што 21-гадовая пацыентка Ірына Тромза памерла пасля прыёму. Як паведамляецца, ад «анафілактычнага шоку». Хутчэй за ўсё, арганізм такім чынам адрэагаваў на нейкі лекавы прэпарат.

«Мы ўдваіх з доктарам аказвалі неадкладную дапамогу. Неадкладныя мерапрыемствы былі праведзеныя штосекундна, — кажа Еўрарадыё доктар. — Я пакуль адмаўляюся гэта каментаваць, звяртайцеся да адміністрацыі «Ладэ», — акушэр-гінеколаг унікла размовы з журналістам, спаслаўшыся яшчэ і на тое, што не можа размаўляць падчас кіравання аўтамабілем.

Таксама доктар праігнаравала пытанне, які прэпарат быў уведзены дзяўчыне і ці апытвалі Ірыну Тромзу наконт магчымых алергічных рэакцый.

Вядома, што практыку доктар распачала ў 2006 годзе, адразу пасля заканчэння Гомельскага медуніверсітэта. Жанчына павышала кваліфікацыю на майстар-класах і курсах у Маскве і ў Беларусі. Водгукі на форумах пра яе станоўчыя.

Але, як стала вядома Еўрарадыё, доктар не аддае ўвесь вольны час медыцыне. Яна ўзначальвае…інтэрнэт-краму па продажы беларускага трыкатажу. Кантора мае філіял не толькі ў Брэсце, але і ў Маскве.

У краме Еўрарадыё пацвердзілі, што доктар сапраўды кіруе крамай. Ведаюць тут і пра трагічны выпадак з пацыентам у брэсцкім медцэнтры.

Еўрарадыё: Яна ў вас толькі намінальны дырэктар ці сумяшчае сваю дзейнасць з бізнэсам?

Інтэрнэт-крама: «Гэта няважна. Па дадзеным пытанні мы нічога каментаваць не можам. Вас цікавіць доктарская дзейнасць, таму звяртайцеся ў «Ладэ».

У прэс-службе Мінздароўя цікавімся, ці нармальная гэта з’ява для беларускай медыцыны, калі дактары паралельна займаюцца бізнэсам. Ці не замінае гэта медыкам у плане прафесійнага развіцця?

«Мне складана гэта каментаваць. Хутчэй гэта юрыдычныя пытанні, — адказвае Вольга Бартман, прэс-сакратар Мінздароўя. — Але маё меркаванне такое, што доктару складана чымсьці займацца паралельна».

Пытанні прафесійнага ўзроўню дактароў у «Ладэ» і ці можа тут быць нейкая сувязь з якасцю аказання меддапамогі, разгледзяць падчас службовай праверкі ва Упраўленні аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.

«Следства даручыла правесці гэтую праверку. Падчас яе могуць закранацца пытанні і аб кваліфікацыі, і аб адукацыі. Гэта можа паўплываць непасрэдна на нашу праверку па факце смерці дзяўчыны, — тлумачыць Руслан Макарук, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. — Мы ж ацэньваем сітуацыю з пункту гледжання закона, даследчай праверкі з мэтай высвятлення прычыны смерці дзяўчыны. Ужо вынятыя меддакументы, лекавыя прэпараты, якія выкарыстоўваліся падчас даследавання. Будуць вывучаныя ўсе магчымыя абставіны».

21-гадовая дзяўчына памерла пасля візіту да гінеколага ў «Ладэ»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні7

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні7

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць