Меркаванні

Аляксандар Алесін: У расейцаў няма іншай альтэрнатывы

Акалічнасьці магчымага продажу беларускага НВА «Інтэграл» расейскай АФК «Сыстэма» камэнтуе аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.

Акалічнасьці магчымага продажу беларускага НВА «Інтэграл» расейскай АФК «Сыстэма» камэнтуе аглядальнік газэты «Белорусы и рынок»экспэрт Аляксандар Алесін.

Адставаньне «Інтэгралу» ад прадпрыемстваў сусьветнага ўзроўню сапраўды істотнае, і гаворка тут вядзецца не пра гады, а пра дзесяцігодзьдзі. Але неабходна адзначыць, што найперш нашых усходніх суседзяў цікавіць абаронны характар дзейнасьці прадпрыемства. І тут у расейцаў папросту няма іншай альтэрнатывы, бо прадукцыя беларускага «Інтэгралу» запатрабаваная ў абароннай прамысловасьці Расеі. У першую чаргу інтэграваныя мікрасхемы выкарыстоўваюцца ў зэнітных і стратэгічных ракетах, а ў гэтым выпадку памер мікрачыпаў не мае прынцыповага значэньня. Расейцы, што б яны не казалі пра «Інтэграл», па‑ранейшаму маюць у ім патрэбу, бо мадэрнізацыя стратэгічнай зброі ў іх адбываецца вельмі марудна, таму яны зацікаўленыя ў захаваньні каапэрацыі ў гэтай сфэры.

Словы ж пра адсталасьць прадукцыі «Інтэгралу» ад сучасных стандартаў варта найперш расцэньваць як спробу зьбіць кошт у выпадку, калі справа такі дойдзе да продажу. Хоць тут ўзьнікаюць пэўныя сумневы наконт стоадсоткавага пераходу акцыяў да расейцаў. «Сыстэма» не пацягне ўвесь «Інтэграл»: гэта ж і сацыяльныя аб’екты, што знаходзяцца на балянсе прадпрыемства, і пляцоўкі, што даўно не функцыянуюць. Хутчэй за ўсё расейская карпарацыя паспрабуе выкупіць найбольш камэрцыйна прывабныя аб’екты НВА.

Ня варта адназначна ставіцца таксама і да словаў Лукашэнкі. Надта ж неадназначна яны прагучалі. Усё гэта нагадвае нейкі гандаль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Эвалюцыя чалавека не спынілася. За апошнія 10 тысяч гадоў стала больш рыжых, а выпадкаў мужчынскага аблысення паменела2

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху4

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць