Грамадства22

Да акцыі тыдзень без абортаў рыхтаваліся: правялі аперацыі загадзя

У Віцебскай вобласці акцыя на забарону абортаў, а ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці — зніжка на аборт.

Беларуская праваслаўная царква разам з гінеколагамі Наваполацка ды Полацка праводзяць сумесную акцыю — тыдзень без абортаў. Кажуць, што такія акцыі пройдуць па ўсёй Беларусі!

На пасту ў аддзяленні гінекалогіі Наваполацкай цэнтральнай раённай бальніцы пытаюся, ці робяць аборты. І чую, што аперацыі… праводзяцца.

«Тыдзень акцыя была, тыдзень без абортаў. Але яна ўжо прайшла».

Я ў роспачы! Акцыя, паводле афіцыйных звестак, яшчэ ідзе да 3 красавіка, а ў Наваполацку — прайшла? Медсястра выпраўляецца.

«Мы не запісвалі на гэты тыдзень на аборты, — раздзельна выгаворвае медсястра. — А зараз запісваем, але на іншыя дні».

Аказваецца, да акцыі рыхтаваліся загадзя, нават пераносілі некалькі разоў.

«Тым, каго тэрміны падціскалі, зрабілі аборты раней, каму можна пацярпець — пераносілі на пазней. Але гэты тыдзень аборты не рабілі, — блытаюць у Наваполацку і самі ж дадаюць, што пазней аперацыі ўзновяць. — Мы ўсё роўна зробім гэтыя аборты, бо законам не забаронена. І будзем рабіць, пакуль у нас не забароняць заканадаўча».

Але сэнс у акцыі без абортаў ёсць — у Наваполацку ў гэтым не сумняваюцца. Акцыю падтрымліваюць… цяжарныя з радзільнага аддзялення.

У Наваполацку кажуць, што ніводная жанчына не перадумала рабіць аборт.

«Тэлефануюць і перапытваюць, ці можна будзе зрабіць аборт — цяжарнасць жа расце!» — кажуць у гінекалагічным аддзяленні.

Навошта робяць такую дзіўную акцыю, спрабую даведацца ў Беларускай праваслаўнай царкве. Тут да яе ставяцца скептычна, маўляў, гэта ўсё свецкія людзі праводзяць.

«Калі хоць адное дзіця будзе выратавана за кошт таго, што мінулі дазволеныя тэрміны аборта, мы будзем радыя. Аднак гэта не мы праводзім акцыю, а свецкія людзі», — кажуць у БПЦ. Тут не адчуваюць ніякіх ілюзій наконт паказушнасці: калі не зрабіць аборт цяпер, можна паехаць у іншы раён ці пачакаць.

Зусім іншыя спадзяванні ў дэпутата Вадзіма Дзевятоўскага: ён разам з галоўным акушэрам-гінеколагам Мінаховы здароўя Святланай Сарокай — адны з ініцыятараў акцыі.

«Па пілотным праекце даабортнага кансультавання, які праводзіўся ў Мінску, па выніках 20% жанчын адмовіліся ад абортаў», — кажа Святлана Сарока.

Пакуль на Віцебшчыне праводзяць акцыю па забароне абортаў, у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці да 1 красавіка дзейнічалі зніжкі на медыкаментозны аборт — 9%.

Галоўны доктар бальніцы Віктар Мулярчык тлумачыць Еўрарадыё, што ў рамках акцыі жанчын на аборт прыйшло не больш і не менш, чым звычайна. За тры месяцы — чатыры чалавекі.

«Медыкаментозны аборт «лепшы», чым хірургічны, бо гэты аборт без ўмяшальніцтва ў арганізм жанчыны. Пасля такога аборта жанчына можна нарадзіць, а вось пасля хірургічнага можа і не нарадзіць», — дзеліцца доктар. Віктар Мулярчык заўважае, што праблема з абортамі востра і не стаіць. Шмат сіл выдаткавалі на тое, каб папулярызаваць сродкі папярэджання цяжарнасці. Вось і ўвесь фокус.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць