Грамадства33

Немцы збіраюць мільён еўра на будаўніцтва мемарыялу ў Трасцянцы

Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр (МАЦ) збірае 1 млн еўра на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Трасцянец, паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 лютага ў Мінску дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау Віктар Балакіраў.

Паводле яго слоў, першыя ахвяраванні па 25 тыс. еўра паступілі ад гарадскіх адміністрацый Берліна, Кёльна, Дзюсельдорфа, Гамбурга, Брэмена і Франкфурта-на-Майне. Менавіта з гэтых гарадоў у 1941-42 гадах у лагер смерці Трасцянец былі дэпартаваныя тысячы людзей. У сваю чаргу нямецкі фонд «Біці» абавязаўся падвоіць суму, якую збяруць гарады, такім чынам, на рахунку цэнтра да цяперашняга моманту ўжо 300 тыс. еўра.

Яшчэ 200 тыс. еўра, адзначыў Балакіраў, гатовы перадаць Народны саюз Германіі па догляду за ваеннымі пахаваннямі. Дортмундскі МАЦ плануе папрасіць Міністэрства замежных спраў ФРГ вылучыць астатнюю суму ў 500 тыс. еўра.

Дырэктар Мінскага МАЦ падкрэсліў, што нямецкі бок мае намер узяць удзел у фінансаванні менавіта сумеснага праекта мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Трасцянец. Справа ў тым, што існуюць два незалежныя праекты мемарыялізацыі тэрыторыі гэтага гістарычнага месца. Першы, распрацаваны УП «Мінскпраект», прадугледжвае стварэнне комплексу непасрэдна на тэрыторыі былога лагера смерці. Другі, распрацаваны старшынёй габрэйскіх арганізацый і абшчын Беларусі, членам міжнароднай акадэміі архітэктараў Леанідам Левіным, прадугледжвае стварэнне мемарыяла ва ўрочышчы Благаўшчына блізу Трасцянца.

Згодна з гэтым праектам, мемарыял у Благоўшчыне пачынаецца са стаянкі для легкавога транспарту і аўтобусаў. Далей плануецца ўладкаваць круглую пляцоўку белага колеру, на якой адзіным архітэктурным рашэннем будзе памятны комплекс у выглядзе пакінутых валізак.

За пляцоўкай размесціцца алея, дарога скрозь якую будзе афарбаваная ў чырвоны колер. Гэтая дарога пройдзе скрозь шэраг стылізаваных чыгуначных вагонаў, усярэдзіне якіх будуць выгравіраваныя імёны ахвяраў лагера смерці. Алея завершыцца шырокай пляцоўкай няправільнай, вуглаватай формы. Гэтая тэрыторыя павінна сімвалізаваць парадаксальнасць і ненатуральнасць вайны, таму на ёй будзе мноства перавернутых аб'ектаў, напрыклад, дрэва, якое расце каранямі дагары, або перакулены дахам уніз дом.

Далей плануецца стварыць яшчэ адзін участак алеі, які прывядзе наведнікаў да яшчэ адной круглай пляцоўкі. У адрозненне ад першай, яна будзе чорнага колеру і абсалютна пустая, паколькі будзе сімвалізаваць бездань.

Каментары3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць