Здарэнні

Мамы-дакрэтніцы займаліся крадзяжамі

У Гомелі дзве мамы-дакрэтніцы папаліся на крадзяжах.

Два не звязаных паміж сабой факты зарэгістраваныя на працягу сутак 8 лютага ў Чыгуначным і Цэнтральным раёнах Гомеля.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у першым выпадку ў міліцыю звярнуўся жыхар мікрараёна Сяльмаш.

Ён паведаміў, што пасля сумеснага распіцця спіртнога з невядомай жанчынай у сябе дома выявіў знікненне грошай. Знікла 299 даляраў, 1000 расійскіх рублёў і 100 украінскіх грыўняў.

Высветлена, што іх крадзеж здзейсніла госця пацярпелага — 34-гадовая гамяльчанка, якая знаходзіцца ў дакрэтным адпачынку. Частка выкрадзенага ў яе канфіскавана.

У тыя ж суткі адбылася крадзеж у краме па вул.Мазурава. Зламыснікі падабралі ключ да адной з ячэек для рэчаў і выцягнулі адтуль пакет, у якім знаходзіліся прадукты харчавання і джынсы. Неўзабаве міліцыянты затрымалі падазраваных — двух прадстаўніц слабага полу.

Малодшая з іх — 30-гадовая гамяльчанка, знаходзіцца ў дакрэтным адпачынку па догляду за дзіцем. Праўда, летась была судзімая за ўхіленне ад утрымання дзяцей.

Яе таварышцы 44 гады. Абедзве затрыманыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць