Свет44

Памёр Нэльсан Мандэла

Улады ПАР абвясцілі, што першы чарнаскуры прэзідэнт краіны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Нэльсан Мандэла памёр на 96-м годзе жыцця.

Дзеючы кіраўнік дзяржавы Джэйкаб Зума выказаўся пра яго, як пра бацьку нацыі.

Лідары вядучых краін свету выказваюць спачуванні народу Паўднёвай Афрыкі.

Мандэла памёр у сваім доме ў Ёханэсбургу, дзе сабраліся члены яго сям'і. Ён доўга хварэў. Два дні таму яго дачка Маказіве Мандэла распавяла, што ён знаходзіцца пры смерці, але працягвае мужна супраціўляцца смерці.

Прэзідэнт Зума сказаў, што Мандэла больш, чым хто-небудзь іншы, увасабляў сабой нацыянальнае адзінства Паўднёвай Афрыкі.

Па словах прэзідэнта, усе сцягі ў краіне будуць прыспушчаны да пахавання Мандэлы. Ён будзе пахаваны з дзяржаўнымі ўшанаваннямі як бацька нацыі.

У верасні Мандэлу выпісалі з бальніцы, дзе ён праходзіў лячэнне ад пнеўманіі, і з таго часу ён знаходзіўся дома, дзе за ім быў арганізаваны пастаянны догляд.

Нэльсан Мандэла — вядомы змагар з апартэідам, правёў у турме 27 гадоў. У 1993 атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, у 1994—1999 — прэзідэнт ПАР.

Велізарныя натоўпы людзей уначы сабраліся вакол дома Мандэлы, многія спяваюць песні часоў барацьбы з апартэідам. Людзі, якія сабраліся прывялі з сабой і дзяцей.

Паўднёваафрыканцы, розныя па колеру скуры, глыбока засмучаныя смерцю чалавека, якога яны называюць вызваляльнікам.

Першы чарнаскуры прэзідэнт ЗША Барак Абама сказаў, што Нэльсан Мандэла «дасягнуў у жыцці большага, чым можна чакаць ад любога іншага чалавека - ён ахвяраваў сваёй свабодай дзеля свабоды народа».

Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран заявіў, што згасла вялікая крыніца святла для ўсяго чалавецтва.

Ён распарадзіўся прыспусціць сцяг над сваёй рэзідэнцыяй на Даўнінг-стрыт.

Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы заявіў: «Прэзідэнт Мандэла быў вялікім змагаром за свабоду і роўнасць. Ён нёс сваю ношу з годнасцю, і наш свет стаў лепш дзякуючы ягонаму прыкладу».

Прынц Уільям назваў Нэльсана Мандэлу «незвычайным чалавекам, які натхніў многіх людзей». «Гэта выключна сумная і трагічная навіна», — сказаў ён пра смерць экс -прэзідэнта ПАР.

Жыццё і барацьба Нэльсана Мандэлы

Каментары4

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць