Афіша

«Шчаслівай долю назаві…» — вечарына да 70-годдзя паэткі Ніны Мацяш

20 верасня 2013 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбудзецца вечарына «Шчаслівай долю назаві…», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэткі, перакладчыцы, грамадскай дзяячкі Ніны Мацяш (20.09.1943–19.12.2008).

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Паэзіі Ніны Мацяш уласцівыя мудрыя параўнанні, паралелі, асацыяцыі, прыгожа і гарманічна суіснуюць разам розныя супрацьлеглыя філасофскія паняцці: зямное і боскае, рэчаіснасць і духоўнасць, аскетызм, самапаглыбленне і чалавечая адкрытасць свету.

Дзякуючы Ніне Мацяш — таленавітаму перакладчыку, чытачы пазнаёміліся з творчасцю Ж. Аліўе, Ж. Сімянона, А. дэ С.-Экзюперы, Ф. Жакмэна, Л. Кастэнкі, В. Шымборскай у перакладах на беларускую мову.

У літаратурнай скарбонцы пісьменніцы таксама кнігі для дзяцей, тэлесцэнарыі і тэатральныя п’есы. Некаторыя вершы паэткі пакладзены на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі.

Да імпрэзы Бібліятэка падрыхтавала выставу «Агмень яе душы», на якой прадстаўлены паэтычныя зборнікі Н. Мацяш «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Шчаслівай долю назаві» (1990), «Богава дрэва» (2004), публікацыі яе вершаў у літаратурных часопісах, пераклады твораў пісьменніцы на іншыя мовы свету, а таксама яе знакамітыя еракладчыцкія працы.

У асобным раздзеле выставы прадстаўлены літаратура аб жыцці паэткі Ніны Мацяш і літаратуразнаўчыя артыкулы па яе творчасці.

У вечарыне прымуць удзел сябры Ніны Мацяш, вядомыя беларускія пісьменнікі, навукоўцы, журналісты, навучэнцы розных навучальных устаноў Мінска.

Адрас: вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, 1 паверх, п. 110.

Пачатак а16-й гадзіне.

Кантактныя асобы:

+375 17 334 56 21 Лідзія Шагойка, загадчык аддзела навуковай асветы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

+375 17 284 10 31 Алена Яцына, загадчык аддзела соцыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

+375 17 284 14 75 Ніна Камарова, загадчык аддзела абслугоўня чытачоў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць