Эканоміка1010

Кіраўнік Нацбанка: Разавая дэвальвацыя — згуба для эканомікі

«Мы не павінны дапусціць разавай дэвальвацыі — гэта будзе згубна для эканомікі», — заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова 18 верасня ў ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Паводле яе слоў, разавая дэвальвацыя «не дала таго выніку, які хацелі атрымаць». «Напэўна, яна ў прынцыпе рэдка дае чаканы вынік. Таму бягучая плыўная дэвальвацыя, якая прадугледжана зыходзячы з сярэдняга курсу рубля, які павінен працаваць у эканоміцы (тое, што мы казалі пра 9.500 рублёў за даляр), — гэта таксама і ёсць дэвальвацыя», — сказала Ермакова.

Кіраўнік Нацбанка заўважыла, што паступовая дэвальвацыя ідзе.

«Хоць у прынцыпе паступовая і плыўная дэвальвацыя назіраецца ва ўсіх краінах: той жа даляр пастаянна дэвальвуецца, ён не стаіць на месцы. Гэта ж тычыцца і еўра, і любой іншай валюты. Таму сказаць адназначна, што мы пойдзем у адваротны бок — што ў нас будзе рэвальвацыя, я не магу», — заявіла Ермакова.

Са студзеня 2009 года па верасень 2011-га беларусы перажылі некалькі падзенняў нацыянальнай валюты.

У 2009 годзе курс рубля да даляра быў зніжаны на 20,45%, у маі 2011 года — на 56,3%.

У верасні 2011-га дэ-факта адбылася трэцяя дэвальвацыя. Па выніках дадатковых — свабодных — таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра склаў 8.600 беларускіх рублёў, перавысіўшы ў 1,6 разу афіцыйны, усталяваны на асноўных таргах.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць