Свет

Эквадор выдаў Расіі беларуса, які скраў $5 мільёнаў

З Эквадора ў Расію экстрадзіраваны ўраджэнец Беларусі, які абвінавачваецца ў ашуканскіх дзеяннях у асабліва буйным памеры, паведамляе партал naviny.by.

Як паведамляе прэс-служба НЦБ Інтэрпола МУС Расіі, мінчук Аляксандр Аўчарэнка, 1955 г.н., абвінавачваецца ў ашуканскіх дзеяннях, здзейсненых групай асобаў у асабліва буйным памеры.

Устаноўлена, што абвінавачаны ў 2008 выступіў паручальнікам камерцыйнага прадпрыемства Маскоўскай вобласці перад крэдытнай установай Масквы. У выніку перамоваў зламысніку ўдалося дамагчыся заключэння дамовы аб прадастаўленні яго фірме крэдытнай лініі на агульную суму 131 млн. руб. (больш за $5 млн). У якасці забеспячэння па пазыцы арганізацыі выступіў выраблены тавар — хімічныя сродкі аховы раслін.

Пасля заключэння дамовы на працягу некалькіх месяцаў кампанія Аўчарэнкі спраўна плаціла па крэдыце. У канцы 2008 выплаты спыніліся.

У ходзе высвятлення прычыны невыканання крэдытных абавязацельстваў, аказалася, што прадмет закладу ніколі не існаваў, а паручальнік з’ехаў з Расіі. Па факце ашуканскіх дзеянняў распачалі крымінальную справу.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што Аўчарэнка, які хаваецца ад правасуддзя, пражывае ў Эквадоры пад чужым прозвішчам.

Сайт «Эквадор сёння» са спасылкай на МУС Эквадора паведамляе, што Аўчарэнка быў затрыманы яшчэ 12 ліпеня мінулага года, але яго адпусцілі на свабоду, так як ён прад'явіў дакументы на імя іншага чалавека — Юрыя Башчэнкі, украінца па нацыянальнасці, на падставе якіх атрымаў эквадорскае грамадзянства. Аднак, паводле інфармацыі расійскіх уладаў, Юрый Башчэнка ўжо памёр.

У ходзе ўзаемадзеяння НЦБ Інтэрпола МУС Расіі і кампетэнтных органаў Эквадора зламыснік быў выкрыты, затрыманы і змешчаны пад варту.

Да месца нагадаць, што ў Эквадоры знайшоў прыстанішча яшчэ адзін мінчук. Былы капітан Памежнага камітэта Аляксандр Баранкоў абвінавачваецца на радзіме ў махлярстве і хабарніцтве. Ён уцёк з Беларусі ў 2009 і пасяліўся ў Паўднёвай Амерыцы. У Эквадоры Баранкоў у 2010 атрымаў статус бежанца. Сам ён сцвярджаў, што пераследуецца беларускім рэжымам за тое, што ў яго нібыта маюцца доказы ўдзелу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку сваякоў Аляксандра Лукашэнкі, у кантрабандзе нафтапрадуктаў. Але ніякіх доказаў Баранкоў так і не прадставіў.

Спробы вярнуць яго на радзіму з дапамогай Інтэрпола поспеху не мелі. Год таму Нацыянальны суд Эквадора адказаў адмовай на запыт Беларусі аб экстрадыцыі збеглага капітана. Улады Эквадора падоўжылі яму статус бежанца яшчэ на два гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць