Каханне і сэкс22

Сэкс з былым мужам ідзе жанчыне на карысць

Сэкс з былым мужам або сябрам можа быць выдатнай ідэяй, як мяркуюць амерыканскія навукоўцы з Універсітэта Арызоны. Яны лічаць, што жанчына такім чынам зможа хутчэй пераадолець псіхалагічную траўму з-за раставання.

Большасць жанчын, якія прайшлі праз пакутлівы развод, шчыра не разумеюць «мужчынскую жорсткасць» — іх былыя ніяк не жадаюць знікнуць куды далей, каб пра іх можна было хутчэй забыцца. Наадварот, мужчыны праз нейкі час раптам пачынаюць тэлефанаваць, напрошвацца ў госці і нават дэманстраваць больш прыкметныя знакі ўвагі, так што развод з псіхалагічнага пункту гледжання ператвараецца ў бясконцую «незагойную рану».

На самай справе мужчыны не такія ўжо і «садысты», і іх упартае нежаданне знікнуць назаўжды можа пайсці на карысць псіхіцы жанчыны. Амерыканскія навукоўцы, да прыкладу, высветлілі, што сэкс з былым мужам або сябрам дазваляе значна хутчэй пераадолець псіхалагічную траўму, выкліканую раставаннем (калі, вядома, яна была).

Навукоўцы апыталі 137 нядаўна разведзеных дарослых людзей, каб даведацца, ці падтрымліваюць яны якія-небудзь адносіны са сваімі былымі мужам і жонкай. 82,5% адказалі на гэтае пытанне сцвярджальна, пры гэтым 21,9% нават займаліся са сваімі былымі сэксам. Пры гэтым, чым больш глыбокай была псіхалагічная траўма, выкліканая разводам, тым большую палёгку прыносілі інтымныя адносіны з былымі партнёрамі.

А вось у тых, для каго развод стаў чымсьці цалкам нармальным, занятак сэксам з былымі мужам і жонкай ніякіх асаблівых эмоцый не выклікаў. Псіхолагі лічаць, што развод можа пакінуць у нас сувязі, якія неабходна абсекчы. Сэкс з былым мужам дапамагае здабыць некаторым жанчынам пачуццё бяспекі і, прынамсі, частковае псіхалагічны вызваленне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш2

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць