Андрэй Расінскі. Кадры

«Горкая поўня» і «Дракула мёртвы й задаволены»

Скандальная драма Рамана Паланскага і пацешная пародыя Мэла Брукса

АНТ, 21.05

posterДракула мёртвы і задаволены (Dracula: Dead and Loving It)
ЗША – Францыя, 1995, каляровы, 88 хв.
Рэжысэр: Мэл Брукс
Ролі выконваюць: Лесьлі Нільсэн, Мэл Брукс, Пітэр МакНікол, Стывэн Ўэбэр, Эмі Ясбэк, Лізэт Энтані
Жанр: Пародыя на фільмы жахаў
Адзнака: 7 (з 10)

Граф Дракула ў пошуках сьвежай крыві трапляе ў Лёндан. Упыра перасьледуе няўрымсьлівы доктар Ван Хельсынг (Мэл Брукс)…

Дасьціпная пародыя Мэла Брукса на вампірскую кінаклясыку.

Ікласты вампір у выкананьні сівагаловага Лесьлі Нільсэна – глыбакадумна-прыдуркаваты і танцавальна-бадзёры, даслоўныя паўторы з “Дракулы” Тода Браўнінга выклікаюць гістэрычны сьмех, а Мэл Брукс ганарліва носіцца з асінавым калом.

Цікава, што Лесьлі Нільсэн распачынаў кар’еру ў сур’ёзнай кінафантастыцы (“Забароненая плянэта”) – але славу яму прынесьлі менавіта камэдыйныя ролі. Мэл Брукс ужо зьдзекваўся з кінакашмараў у “Маладым Франкенштэйне”. “Дракула мёртвы” не настолькі вытанчаны, але ўсё роўна жудасна-сьмешны.

БТ, 23.50

posterГоркая поўня (Bitter Moon)
Францыя – Вялікабрытанія, 1992, каляровы, 138 хв.
Рэжысэр: Раман Паланскі
Ролі выконваюць: Г’ю Грант, Эмануэль Сэнье, Пітэр Каёт, Крыстын Скот-Томас, Віктар Банэржэ
Жанр: Драма
Адзнака: 7 (з 10)

На караблі інвалід-калясачнік (Пітэр Каёт) распавядае маладому пасажыру (Г’ю Грант) пра сваю каханую (Эмануэль Сэнье) – як ён пазнаёміўся зь бязьвіннаю дзяўчынай, у якія небясьпечныя гульні яны ігралі – і да чаго дайшлі ў пошуках асалоды. Пасажыр у шоку, алё і ён, і ягоная жонка ўжо ўцягнутыя ў чужыя жарсьці…

Карціна Паланскага выклікала непрыязнасьць крытыкі – і захапленьне ў гледачоў. Гледачоў вабілі скандальныя сэксуальныя сцэны, эстэты пляваліся ад залімітнае пошласьці, да якой скаціўся майстар Паланскі.

Але рэжысэр паступае з гледачамі так, як і інвалід-юрлівец з героем Г’ю Гранта – прывязвае непрыстойным апавяданьнем. За дзікунскім кічам стоены сарказм і іронія стваральніка “Тупіка” і “Балю вампіраў”. Але гэты сарказм губляецца ў жаночых усхліпах – фільм разьлічаны на масавую аўдыторыю выхаванцаў сэксуальнае рэвалюцыі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць